Розніца паміж версіямі "Мінахасы"

Аб’ём не змяніўся ,  6 гадоў таму
==Гісторыя==
[[File:COLLECTIE TROPENMUSEUM Erewacht te Minahasa TMnr 10001884.jpg|thumb|left|Фота 1930-ых гг.]]
Паводле [[мовазнаўства|лігвістычнымлігвістычных]] даннымданных, мінахасы маюць супольнае паходжанне з [[аўстранезійцы|аўстранезійскімі]] народамі [[Філіпіны|Філіпінскіх астравоў]] і поўначы [[востраў Сулавесі|вострава Сулавесі]]<ref>[http://glottolog.org/resource/languoid/id/mina1272 Minahasan]</ref>. Фарміраванне адзінага народа адбывалася ў складаных [[гісторыя|гістарычных]] умовах. Згодна паданням, у [[670]] г. на землях сучасных мінахасаў была сфарміравана канфедэрацыя розных плямён<ref>[http://www.north-sulawesi.org/ancient.html History - Ancient Times]</ref>, якія захоўвалі свае [[мова|мовы]], звычаі і кіраванне. [[Археалогія|Археолагі]] выявілі магільні правыдыроў [[9 стагоддзе|IX]] ст., якія сведчаць пра тое, што на паўночным ўзбярэжжы сапраўды мелася адносна развітае грамадства з сацыяльным расслаеннем.
 
У [[16 стагоддзе|XVI]] - першай палове [[17 стагоддзе|XVII]] стст. мінахасы актыўна кантактавалі з [[партугальцы|партугальскімі]] гандлярамі і [[Іспанія|іспанскімі]] каланістамі. У [[1623]] г. іспанцы заснавалі ў Паўночным Сулавесі крэпасць [[горад Манада|Манада]]<ref>[http://ojhanhome.com/history-of-the-city-of-manado/ History of the city of Manado]</ref> і пачалі распаўсюджваць [[каталіцызм]]. Адносіны з іспанцамі мелі складаны характар. З аднаго боку, меліся ўстойлівыя гандлёвыя адносіны, мінахасы запазычылі ў еўрапейцаў такія сельскагаспадарчыя культуры, як [[кукуруза]] і [[кафейнае дрэва|кава]], з'явіўся пласт іспана-мінахаскіх [[крэолы|крэолаў]]. Прыняцце [[хрысціянства]] садзейнічала далейшаму адасабленню мінахасаў ад іншых насельнікаў Сулавесі, што спавядалі [[іслам]]. Аднак правадыры мінахаса супраціўляліся спробам каланістаў усталяваць палітычны кантроль над іх землямі. Змяненне сітуацыі на суседніх [[Малукскія астравы|Малукскіх астравах]], адкуль вывозіліся ў Еўропу [[спецыі]], прывяло да хуткага заняпаду іспанскай калоніі. Гэта выкарысталі ў сваіх мэтах [[Нідэрланды|галандцы]]. У [[1657]] г. яны дамовіліся з правадыром Манада аб пабудове сваёй крэпасці, якая пазней атрымала назву Ратэрдам. У [[1679]] г. было падпісана саюзнае пагадненне з правадырамі канфедэрацыі.
autoeditor
29 966

правак