Розніца паміж версіямі "Мінахасы"

1 443 байты дададзена ,  6 гадоў таму
'''Мінаха́сы''' або '''мінаха́са''' (саманазва ''Minahasa'') — [[Аўстранезійцы|аўстранезійскі народ]], карэнныя насельнікі [[Паўночны Сулавесі|Паўночнага Сулавесі]] ў [[Інданезія|Інданезіі]]. Агульная колькасць ([[2014]] г.) - 1 521 000 чал.<ref>[http://joshuaproject.net/clusters/232 Minahasa-Sangir of Sulawesi]</ref>
 
== Гісторыя ==
[[File:COLLECTIE TROPENMUSEUM Erewacht te Minahasa TMnr 10001884.jpg|thumb|left|Фота 1930-ых гг.]]
Паводле [[мовазнаўства|лігвістычных]] данных, мінахасы маюць супольнае паходжанне з [[аўстранезійцы|аўстранезійскімі]] народамі [[Філіпіны|Філіпінскіх астравоў]] і поўначы [[востраў Сулавесі|вострава Сулавесі]]<ref>[http://glottolog.org/resource/languoid/id/mina1272 Minahasan]</ref>. Фарміраванне адзінага народа адбывалася ў складаных [[гісторыя|гістарычных]] умовах. Згодна паданням, у [[670]] г. на землях сучасных мінахасаў была сфарміравана канфедэрацыя розных плямён<ref>[http://www.north-sulawesi.org/ancient.html History - Ancient Times]</ref>, якія захоўвалі свае [[мова|мовы]], звычаі і кіраванне. [[Археалогія|Археолагі]] выявілі магільні правыдыроў [[9 стагоддзе|IX]] ст., якія сведчаць пра тое, што на паўночным ўзбярэжжы сапраўды мелася адносна развітае грамадства з сацыяльным расслаеннем.
 
З канца XIX ст. сярод адукаваных мінахасаў пачалі распаўсюджвацца ідэі [[нацыяналізм]]у. Яны прымалі актыўны ўдзел у заснаванні [[Інданезія|інданезійскага]] нацыянальнага руху і далейшай антыкаланіяльнай барацьбе. У [[1950]] г. землі мінахасаў былі далучаны да незалежнай Інданезіі. Аднак у [[1957]] г. частка палітычных дзеячоў Сулавесі абвясціла ў [[Макасар]]ы ўсеагульную хартыю барацьбы (''Piagam Perjuangan Semesta'', скарочана ''Permesta'') супраць прэзідэнта [[Сукарна]]. Яна была падтрымана многімі мінахасамі. У выніку, сярод іх узнік узброены рух, які працягваўся да [[1961]] г.<ref>[http://www.war-memorial.net/PRRI-and-Permesta-revolts-in-Indonesia-3.119 Indonesia vs PRRI, Permesta and Darul Islam]</ref> У [[1959]] г. была створана асобная [[правінцыя Паўночны Сулавесі]]. У нашы дні мінахасы складаюць у ёй большасць насельніцтва.
 
== Культура ==
Традыцыйнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] мінахасаў былі [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]], прыбярэжны [[гандаль]], [[рамяство]]. У мінулым практыкавалася падсечнае [[земляробства]]. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, [[гара|горныя]] і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад [[лес]]у надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым [[дождж|дажджавая]] [[вада]] змывала урадлівую [[глеба|глебу]], і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У [[калонія|каланіяльны]] перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю. Асноўныя земляробчыя культуры — [[рыс]], [[кукуруза]], [[клубень|клубневыя]], у тым ліку [[бульба]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[Гваздзіковае дрэва|гваздзік]], на марскім ўзбярэжжы — [[какосавая пальма|какосы]]. [[Жывёлагадоўля]] мела дадатковы характар.
 
== Мовы ==
autoeditor
29 963

праўкі