Mirage 2000: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Cyborg69 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
 
Крыло шматланжэроннае суцэльнаметалічнай канструкцыі з нізкай удзельнай нагрузкай; абшыўка элевона выканана з вугляпластыку, запаўняльнік — сотавай канструкцыі з алюмініевага сплаву AG5. Панэлі адсеку радыёэлектроннага абсталявання таксама слаістай канструкцыі з абшыўкай з вугляпластыку і сотавым запаўняльнікам. Практычна ўся абшыўка кіля і ўся абшыўка руля кірунку выканана з эпаксідных бора- і вугляпластыкаў. Запаўняльнік руля кірунку сотавы з алюмініевага сплаву.
 
== Бартавыя сістэмы ==
Сістэма кіравання самалётам электрадыстанцыйная, з чатырохразовым дубляваннем. Апроч таго, ёсць аварыйны канал, сілкаванне якога ўжыццяўляецца ад асобнай акумулятарнай батарэі. Яна забяспечвае дастатковую ўстойлівасць і кіравальнасць ва ўсім дыяпазоне вышынь і хуткасцяў, улучаючы лёты на лімітава малых вышынях і на высокіх хуткасцях, а таксама ў экстрэмальных умовах на малых хуткасцях пры вялікіх вуглах атакі.
 
Дзве незалежныя гідраўлічныя сістэмы з працоўным ціскам 280 атм забяспечваюць працу прыводаў паверхняў кіравання, выпуск і прыбіранне шасі і паветраных тармазоў. Крыніцамі электраэнергіі з'яўляюцца два генератара зменнага току па 20 ква і акумулятарная батарэя ёмістасцю 40 ампергадзін.
 
== Варыянты ==
* '''Mirage 2000''' — базавая мадыфікацыя.
* '''Mirage 2000В''' — двухмесны навучальна-баявы варыянт мадыфікацыі 2000С.
* '''Mirage 2000С''' — аднамесны знішчальнік-перахопнік.
* '''Mirage 2000D''' — ударны знішчальнік-бамбавік, носьбіт звычайнага ўзбраення.
* '''Mirage 2000Е''' — шматмэтавы знішчальнік, прызначаны для экспарту.
* '''Mirage 2000ED''' — двухмесны навучальна-баявы варыянт мадыфікацыі 2000 Е.
* '''Mirage 2000N''' — ударны знішчальнік-бамбавік, носьбіт ядзернай зброі.
* '''Mirage 2000R''' — аднамесны выведнік.
* '''Mirage 2000S''' — экспартная версія 2000D, вырабляемая з 1994 года.
* '''Mirage 2000-5''' — мадэрнізаваная экспартная версія.
 
=== Mirage 2000D ===
Першы палёт мадыфікацыі Mirage 2000D адбыўся 19 лютага 1991 года, першы палёт серыйнай машыны — 31 сакавіка 1993 года. Уведзены ў баявы склад французскіх ВПС у сакавіку 1994 года. Машына з'яўляецца першым французскім знішчальнікам, прызначаным для пераадолення сістэмы СПА на малых вышынях і нанясення ўдараў па наземных цэлях у любых умовах надвор'я і ноччу з выкарыстаннем як ядзернай, так і звычайнай высокадакладнай кіраванай авіяцыйнай зброі з лазернымі сістэмамі навядзення. Да ліку іншых асаблівасцяў самалёта, якія адрозніваюць яго ад папярэдняй мадыфікацыі («Міраж-2000N»), ставяцца наяўнасць удасканаленага бартавога радыёэлектроннага абсталявання, што ўключае сістэмы кіравання палётам і прыцэльна-навігацыйную, сродкі РЭБ, а таксама магчымасць ужывання перспектыўных КР класа паветра-зямля «Апаш». ref>Французский тактический истребитель «Мираж-2000D». Зарубежное военное обозрение 1994, № 8, с. 40-44</ref> Пабудавана 86 машын.
 
{{зноскі}}