Аршанская ўпадзіна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Аршанская ўпадзіна''' — структура Усходне-Еўрапейскай платформы.
{{вікіфікацыя}}
 
'''Аршанская ўпадзіна''' — упадзіна, якаяУпадзіна распасціраецца на поўнач і паўночны ўсход і падзяляе [[Беларуская антэкліза|Беларускую]] і [[Варонежская антэкліза|Варонежскую]] антэклізы. Невялікае адгалінаванне Аршанскай ўпадзіны цягнецца на паўднёвага захаду да [[горад Чэрвень|г. Чэрвень]] і ўтварае Чэрвеньскі структурны заліў. На ўсходзе мяжуе з Ярцаўскім пахаваным выступам, на поўначы праз слаба выражаную Веліжскую седлавіну зліваецца з Таропецка-Вяземскім прагінам, на захадзе сучляняецца з Латвійскай седлавінай, Вілейскім пахаваным выступам Беларускай антэклізы, на паўднёвым усходзе — з Суражскім пахаваным выступам Варонежскай антэклізы, на поўдні — са [[Жлобінская седлавіна|Жлобінскай седлавінай]], на паўднёвым захадзе — з Бабруйскім пахаваным выступам Беларускай антэклізы. Даўжыня Аршанскай упадзіны каля 250 км, шырыня ад 120 да 210 км.
 
Крышталёвы фундамент у межах упадзіны апускаецца ад адзнак —0-0,8 да —1-1,7 км. Запоўнена рыфейскімі і вендскімі адкладамі магутнасцю ад 1 км і больш. Рыфейскія[[Рыфей]]скія і ніжневендскія ўтварэнні складаюць ніжнебайкальскі структурны комплекс. Вышэй рэзка нязгодна залягаюць сярэдне- (на ўсёй плошчы ўпадзіны) і верхнедэвонскія (на ўсходзе) адклады, якія ўтвараюць герцынскі структурны комплекс. На поўдні пашыраны таксама верхнеюрскія, мелавыя, месцамі палеагенавыя і неагенавыя і на ўсёй тэрыторыі ўпадзіны антрапагенавыя адклады. Як структурныя элементы 2-га парадку па паверхні фундамента і рыфейскіх адкладах у межах Аршанскай упадзіны вылучаюцца Віцебская мульда і Магілёўская мульда, падзеленыя Цэнтральнааршанскім горстам. Па паверхнях крышт. фундамента, верхне-пратэразойскіх і дэвонскіх адкладаў выдзяляецца шэраг лакальных структур. Большасць з іх слаба вывучаны. Фарміраванне Аршанскай упадзіны пачалося і закончылася ў познім [[пратэразой|пратэразоі]], найбольш інтэнсіўна яе развіццё выявілася ў рыфеі. Па паверхні дэвонскіх адкладаў і адкладаў, якія залягаюць вышэй, Аршанская ўпадзіна не вылучаецца. Дэвонскія ўтварэнні монаклінальна апускаюцца на ўсход і складаюць заходні Бортборт [[Маскоўская сінекліза|Маскоўскай сінеклізы]]. Юрскія, мелавыя, палеагенавыя і неагенавыя адклады апускаюцца на поўдзень і ўтвараюць паўночны борт Прыпяцкай сінеклізы.
 
== Літаратура ==