Давыд Гарадзенскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:ДавыдГарадзенскі.помнік.jpg|thumb|200px|Rамень ва ўшанаванне князя Давыда Гарадзенскага]]
'''Давыд Гарадзенскі''' (? - [[1326]]), палкаводзец і дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]], галоўны ваявода вялікага княства Гедыміна. У хроніках называецца кашталянам альбо старастам Гарадзенскага замка і зяцем [[Гедымін]]а, у пскоўскім летапісе - князем. На думку [[В. Тацішчаў|В.Тацішчава]], быў сынам пскоўскага князя [[Даўмонт]]а. Упершыню Д. Гарадзенскі упамінаецца у хроніцы П.Дусбурга ў [[1314]], калі паспяхова ўзначальваў абарону [[Навагрудак|Навагародка]] супраць крыжакоў. У [[1319]] узначальваў паход войска ВКЛ на [[Прусія|Прусію]], у [[1323]] двойчы прыходзіў на дапамогу [[Пскоў|Пскову]] ў яго барацьбе з [[Данія]]й і [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]], а таксама зрабіў паход у Добжынскую зямлю ў [[Польшча|Польшчы]]. У [[1324]] пад час крыжовага паходу быў разбураны яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У тым жа годзе вадзіў войка ВКЛ у [[Мазовія|Мазовію]], у [[1326]] - на дапамогу польскаму каралю Уладзіславу Лакатку супраць маркграфства [[Брандэнбург]]. У гэтым паходзе здрадніцкі забіты мазавецкім рыцарам, які, верагодна, быў падкуплены крыжакамі<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. – Мінск, 1997. С. 565</ref>. Пахаваны ў Гродне, каля Барыса-Глебскай царквы.
 
{{зноскі}}