Васалітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Вассалитет
 
Радок 15:
 
== Васалітэт у Японіі ==
Японскі феадалізм праіснаваў аж да «[[рэвалюцыя Мэйдзі|рэвалюцыі Мэйдзі]]» (1868 г.). У Японіі намінальным уласнікам зямлі лічыўся імператар. Фактычна ж яна належала феадалам: у XVII—XIX стст. адзін толькі кіруючы дом Такугава валодаў чвэрцю ўсіх земляў. Акрамя таго, у Японіі мелася каля 250 князёў ([[даймё]]) розных катэгорый, якія валодалі велізарнымі тэрыторыямі. Захоўваліся і сялянскія формы землеўладання, але іх роля ўсё больш памяншалася.
 
У Японіі трывала ўкараніўся васалітэт, самураі былі вернымі васаламі даймё, ад якіх яны атрымлівалі зямельныя надзелы. Устойлівая феадальная іерархія склалася на базе ўмоўных формаў землеўладання.