Мінахасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
Традыцыйнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] мінахасаў былі [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]], прыбярэжны [[гандаль]], [[рамяство]]. У мінулым практыкавалася падсечнае [[земляробства]]. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, [[гара|горныя]] і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад [[лес]]у надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым [[дождж|дажджавая]] [[вада]] змывала урадлівую [[глеба|глебу]] або з-за адсутнасці [[дрэва|дрэў]] у спякотны сезон пачыналася засуха, і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У [[калонія|каланіяльны]] перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю. Асноўныя земляробчыя культуры — [[рыс]], [[кукуруза]], [[клубень|клубневыя]], у тым ліку [[бульба]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[Гваздзіковае дрэва|гваздзік]], на марскім ўзбярэжжы — [[какосавая пальма|какосы]]. [[Жывёлагадоўля]] мела дадатковы характар. У нашы дні трымаюць кароў, коняў, буйвалаў, свінняў, хатнюю птушку, жыхары [[рака|рачных]] [[даліна|далін]] — [[сажалка|сажалкі]] з [[рыбы|рыбай]].
 
Распаўсюджаныя рамёствы — апрацоўка [[драўніна|дрэва]] і [[прыродны камень|каменю]], [[ткацтва]] і выраб [[кераміка|керамікі]]<ref>[http://www.balitouring.com/culture/minahasa.htm THE MINAHASA PEOPLE]</ref><ref>[http://www.manadosafaris.com/tours_minahasa.php Minahasa Highland Tour]</ref>. Да сярэдзііны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. майстры мінахасаў усталёўвалі на могілках каменныя надмагіллі ''варуга'', якія аздаблялі складанай [[мастацтва|мастацкай]] рэззю. Найлепшыя прыклады іх працы захаваліся ў вёсцы Саванган у [[Паўночны Сулавесі|Паўночным Сулавес]]і, дзе комплекс ''варуга'' займае 1866 м²<ref>[http://awibowo325.wordpress.com/2010/07/15/megalithicum-heritage-taman-waruga-sawangan-minahasa-people-ancient-tomb-2/ Megalithicum Heritage: Taman Waruga Sawangan , Minahasa People Ancient Tomb]</ref>. У вёсцы Валоан каля [[Горад Манада|Манада]] развіваюцца традыцыі [[будаўніцтва]] драўляных [[каркас]]ных хацін на доўгіх па́лях<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2004/08/29/minahasa039s-traditional-house-travels-well.html Minahasa's traditional house travels well]</ref>. У мінулым такія хаціны будаваліся на ўсёй тэрыторыі, населенай мінахаса. Яны ладзіліся з трох розных відаў драўніны. Адрозніваліся вялікія хаціны для сталага пражывання і малыя сезонныя хаціны, што ўзводзіліся каля палеткаў. У нашы дні традыцыйная [[архітэктура]] саступіла месца звычайнай, але лёгкія і добра прыстасаваныя для трапічнага надвор'я хаціны [[экспарт]]уюцца ў іншыя рэгіёны.
 
== Мовы ==