Розніца паміж версіямі "Мінахасы"

146 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
 
== Культура ==
[[File:COLLECTIE TROPENMUSEUM Alfoers graf Minahasa Sulawesi TMnr 10016738.jpg|thumb|left|''Варуга''. Фота перш. пал. XX ст.]]
Традыцыйнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] мінахасаў былі [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]], прыбярэжны [[гандаль]], [[рамяство]]. У мінулым практыкавалася падсечнае [[земляробства]]. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, [[гара|горныя]] і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад [[лес]]у надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым [[дождж|дажджавая]] [[вада]] змывала урадлівую [[глеба|глебу]] або з-за адсутнасці [[дрэва|дрэў]] у спякотны сезон пачыналася засуха, і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У [[калонія|каланіяльны]] перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю. Асноўныя земляробчыя культуры — [[рыс]], [[кукуруза]], [[клубень|клубневыя]], у тым ліку [[бульба]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[Гваздзіковае дрэва|гваздзік]], на марскім ўзбярэжжы — [[какосавая пальма|какосы]]. [[Жывёлагадоўля]] мела дадатковы характар. У нашы дні трымаюць кароў, коняў, буйвалаў, свінняў, хатнюю птушку, жыхары [[рака|рачных]] [[даліна|далін]] — [[сажалка|сажалкі]] з [[рыбы|рыбай]].
 
autoeditor
29 963

праўкі