Мінахасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
Традыцыйнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] мінахасаў былі [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]], прыбярэжны [[гандаль]], [[рамяство]]. У мінулым практыкавалася падсечнае [[земляробства]]. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, [[гара|горныя]] і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад [[лес]]у надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым [[дождж|дажджавая]] [[вада]] змывала урадлівую [[глеба|глебу]] або з-за адсутнасці [[дрэва|дрэў]] у спякотны сезон пачыналася засуха, і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У [[калонія|каланіяльны]] перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю.
 
Асноўныя земляробчыя культуры — [[рыс]], [[кукуруза]], [[клубень|клубневыя]], у тым ліку [[бульба]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[Гваздзіковае дрэва|гваздзік]], на марскім ўзбярэжжы — [[какосавая пальма|какосы]]. [[Жывёлагадоўля]] мела дадатковы характар. У нашы дні трымаюць [[карова|кароў]], [[конь свойскі|коняў]], [[Буйвал азіяцкі|буйвалаў]], [[свінні|свінняў]], хатнюю [[птушкі|птушку]], жыхары [[рака|рачных]] [[даліна|далін]] — [[сажалка|сажалкі]] з [[рыбы|рыбай]].
 
Распаўсюджаныя рамёствы — апрацоўка [[драўніна|дрэва]] і [[прыродны камень|каменю]], [[ткацтва]] і выраб [[кераміка|керамікі]]<ref>[http://www.balitouring.com/culture/minahasa.htm THE MINAHASA PEOPLE]</ref><ref>[http://www.manadosafaris.com/tours_minahasa.php Minahasa Highland Tour]</ref>. Да сярэдзііны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. майстры мінахасаў усталёўвалі на могілках каменныя надмагіллі ''варуга'', якія аздаблялі складанай [[мастацтва|мастацкай]] рэззю. Найлепшыя прыклады іх працы захаваліся ў вёсцы Саванган у [[Паўночны Сулавесі|Паўночным Сулавес]]і, дзе комплекс ''варуга'' займае 1866 м²<ref>[http://awibowo325.wordpress.com/2010/07/15/megalithicum-heritage-taman-waruga-sawangan-minahasa-people-ancient-tomb-2/ Megalithicum Heritage: Taman Waruga Sawangan , Minahasa People Ancient Tomb]</ref>. У вёсцы Валоан каля [[Горад Манада|Манада]] развіваюцца традыцыі [[будаўніцтва]] драўляных [[каркас]]ных хацін на доўгіх па́лях<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2004/08/29/minahasa039s-traditional-house-travels-well.html Minahasa's traditional house travels well]</ref>. У мінулым такія хаціны будаваліся на ўсёй тэрыторыі, населенай мінахаса. Яны ладзіліся з трох розных відаў драўніны. Адрозніваліся вялікія хаціны для сталага пражывання і малыя сезонныя хаціны, што ўзводзіліся каля палеткаў. У нашы дні традыцыйная [[архітэктура]] саступіла месца звычайнай, але лёгкія і добра прыстасаваныя для трапічнага надвор'я хаціны [[экспарт]]уюцца ў іншыя рэгіёны.
 
[[Кулінарыя|Кулінарныя]] традыцыі абапіраюцца на мясцовы вопыт, а таксама на звычаі, запазычаныя ў іншых народаў [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]], [[Кітай|Кітая]] і [[Еўропа|Еўропы]]. Асноўнай ежай з'яўляецца [[каша]] з здробненага [[рыс]]у або [[кукуруза|кукурузы]], да яе падаюцца сушоная, а потым адвараная рыба, розная [[гародніна]], смажанае ў пальмавым [[алей|алеі]] [[мяса]] хатняй жывёлы. Папулярна дзічына, асабліва мяса [[алені|аленяў]] і [[дзікі|дзікоў]], але таксама ўжываюць [[пацукі|пацукоў]], [[сабака свойскі|сабак]], [[кажаны|кажаноў]]. Лічыцца, што мінахаса могуць есці ўсё, што рухаецца на чатырох нагах<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2012/08/26/the-eccentricities-minahasan-cuisine.html The eccentricities of Minahasan cuisine]</ref>. Стравы прыпраўляюцца вострымі [[спецыі|спецыямі]], [[воцат]]ам, [[часнок|часныком]] і [[соя|соевай]] [[соус|падлівай]].
 
== Мовы ==