Харальная сінагога (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 45:
[[Выява:Bundesarchiv Bild 146-2004-234, Minsk, Theater.jpg|thumb|Будынак у [[1942]] годзе]]
Сінагога была пабудавана ў [[1906]] годзе. Будынак быў узведзены ў [[маўрытанскі стыль|маўрытанскім стылі]]. Сродкі на ўзвядзенне сінагогі выдзяліла шматлікая яўрэйская абшчына горада па ініцыятывы мінскага ўрача І. Лунца. Кампазіцыйна будынак складаўся з дзвюх частак: грандыёзнага [[партал]]а ля ўваходу і размешчанага на восі ўваходу рытуальнай залы. Уваход у будынак глядзеўся як высокая велічная [[арка]], над якой размяшчалася вялікае круглае акно — так званае, вока [[Аарон]]а. У цэлым, сінагога адрознівалася надзвычайнай маляўнічасцю, пластыкай і багаццем святлаколеравых адценняў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | год = | url = http://by.holiday.by/skarb/781| копія = | дата копіі = | загаловак = Здание хоральной синагоги в Минске| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = by.holiday.by| дата = 3 верасня 2014 | мова = ru| каментар = }}</ref>.
[[Файл:Паласатая муроўка харальнай сінагогі.jpg|thumb|150px|злева|Паласатая муроўка, якая захавалася на бакавых фасадах [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага|Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага]]]]
 
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі|кастрычніцкай рэвалюцыі]] будынак сінагогі прыватызавалі і ў [[1923]] годзе сінагогу пераабсталявалі ў [[Нацыянальны яўрэйскі тэатр БССР]], дзе праводзіліся лекцыі, з'езды і дэманстраваліся фільмы. Пазней тут размясціўся ''Дом культуры сакратарыята ЦВК імя М. В. Фрунзэ''. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстанне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатр «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная зала «Культуры», а першапачаткова харальная зала, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя спевакі і артысты, як [[Уладзімір Маякоўскі]], [[Леанід Уцёсаў]], [[Сяргей Лемешаў]] і іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут. Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] будынак кінатэатру быў перабудаваны для ''Расійскага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага''<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | год = | url = http://www.oldmensk.net/publ/vulicy/valadarskaga/dom_5_tehatr_imja_m_gorkaga/39-1-0-119| копія = | дата копіі = | загаловак = вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага| фармат = | назва праекту = Мінск. Гісторыя па фотаздымках| выдавецтва = oldmensk.net| дата = 12 жніўня 2014 | мова = | каментар = }}</ref>. Цяпер гэта вялікі трохпавярховы будынак, амаль прамавугольны ў плане, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сіметрычна. Былы цэнтральны [[неф]] пераабсталяваны ў [[глядзельная зала|глядзельную залу]], бакавыя — у [[фае]]. На будынку ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму і ў гонар VI Усебеларускага з'езду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры [[эклектыка|эклектыкі]] з пазнейшымі зменамі<ref>{{літаратураКрыніцы/ЗП|}}</ref>. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння<ref>{{Крыніцы/Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь}}</ref>. Сёння будынак займае [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага]].
 
{{Зноскі}}