Мінахасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
[[Кулінарыя|Кулінарныя]] традыцыі абапіраюцца на мясцовы вопыт, а таксама на звычаі, запазычаныя ў іншых народаў [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]], [[Кітай|Кітая]] і [[Еўропа|Еўропы]]. Асноўнай ежай з'яўляецца [[каша]] з здробненага [[рыс]]у або [[кукуруза|кукурузы]], да яе падаюцца сушоная, а потым адвараная рыба, розная [[гародніна]], смажанае ў пальмавым [[алей|алеі]] [[мяса]] хатняй жывёлы. Папулярна дзічына, асабліва мяса [[алені|аленяў]] і [[дзікі|дзікоў]], але таксама ўжываюць [[пацукі|пацукоў]], [[сабака свойскі|сабак]], [[кажаны|кажаноў]]. Лічыцца, што мінахаса могуць есці ўсё, што рухаецца на чатырох нагах<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2012/08/26/the-eccentricities-minahasan-cuisine.html The eccentricities of Minahasan cuisine]</ref>. Стравы прыпраўляюцца вострымі [[спецыі|спецыямі]], [[воцат]]ам, [[часнок|часныком]] і [[соя|соевай]] [[соус|падлівай]].
 
Асновай сацыяльнай структуры грамадства з'яўляецца [[сям'я]] ''аву''. У нашы дні дамінуе тып малой нуклеарнай сям'і, аднак да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. асноўным тыпам з'яўлялася вялікая пашыраная сям'я, якая жыла ў асобнай хаціне, пабудаванай на высокіх па́лях з абарончымі мэтамі. Главой сям'і лічыўся бацька ''ама'', але яго ўлада не была безумоўнай. У ''ама'' меўся важны грамадскі абавязак — абараняць сям'ю. У выпадку яго смерці ўлада пераходзіла да маці ''іна''. Пры жыцці бацькі яна выступала ў якасці суддзі і рэгулявала щнутраныя сямейныя канфлікты. Малыя сем'і, што ўваходзілі ў склад ''аву'' маглі з цягам часу пачынаць весці самастойную гаспадарку. У гэтым выпадку яны будавалі асобную хаціну каля галоўнай. Такім чынам паступова складвалася сваяцкая абшчына ''тарандак'', якой кіраваў адзін з старэйшых мужчын па лініі першапачатковага ''аву''.
 
З узмацненнем [[дзяржава|дзяржавы]] роля ''тарандак'' у сацыяльным жыцці паступова зніжалася, затое ўзнікала тэрытарыяльная абшчына ''вануа'' на чале выбранага або прызначанага старасты ''укунг''. Ёй з дапамогай некалькіх дапаможцаў распараджаўся грамадскімі работамі, размеркаваннем угоддзяў, супольнай абаронай абшчыны. Некалькі ''вануа'' складалі саюз абшчын ''валак''. У старажытнасці правадыр ''валак'' выбіраўся. Асноўныя дзяржаўныя рашэнні прымаліся на сходзе такіх правадыроў<ref>[http://www.theminahasa.net/rulers/stories/hierarchy.html Ramly Siwi, The Ancient Minahasa Community]</ref>. Кіраўнік дзяржавы ''мунту-унту'' высоўваўся з іх асяроддзя і павінен быў абапірацца на рашэнні схода. У сваю чаргу, меўся сход саюзных ''мунту-унту''. Ён праіснаваў да [[1889]] г.
 
Традыцыйнае грамадства мінахасаў заставалася даволі ваяўнічым, часта ўспыхвалі ўнутраныя канфлікты, вяліся міжродавыя войны. У выніку пашырэння [[хрысціянства]] ў XIX ст. [[царква]] стала важным асобным [[Сацыяльны інстытут|інстытутам]], які меў значны аўтарытэт, але непасрэдна не падпарадкоўваўся ''мунту-унту'' і ў выніку прыняў бок каланіяльных адміністратараў, а ў XX ст. — агульнай [[Инданезия|інданезійскай]] дзяржавы. Нават у нас час царква аказвае вялікі ўплыў на адукацыю, арганізуе супольныя сходы і святы, дабрачынныя акцыі, нават займаецца захаваннем традыцыйнай культуры<ref>[Kelli A. Swazey, Locating culture in the church]</ref>. Прыналежнасць да царкоўнай абшчыны — адзін з першасных чынннікаў у сацыяльным вызначэнні кожнага мінахаса.
 
== Мовы ==