Розніца паміж версіямі "Мінахасы"

225 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
З узмацненнем [[дзяржава|дзяржавы]] роля ''тарандак'' у сацыяльным жыцці паступова зніжалася, затое ўзнікала тэрытарыяльная абшчына ''вануа'' на чале выбранага або прызначанага старасты ''укунг''. Ёй з дапамогай некалькіх дапаможцаў распараджаўся грамадскімі работамі, размеркаваннем угоддзяў, супольнай абаронай абшчыны. Некалькі ''вануа'' складалі саюз абшчын ''валак''. У старажытнасці правадыр ''валак'' выбіраўся. Асноўныя дзяржаўныя рашэнні прымаліся на сходзе такіх правадыроў<ref>[http://www.theminahasa.net/rulers/stories/hierarchy.html Ramly Siwi, The Ancient Minahasa Community]</ref>. Кіраўнік дзяржавы ''мунту-унту'' высоўваўся з іх асяроддзя і павінен быў абапірацца на рашэнні схода. У сваю чаргу, меўся сход саюзных ''мунту-унту''. Ён праіснаваў да [[1889]] г.
 
Традыцыйнае грамадства мінахасаў заставалася даволі ваяўнічым, часта ўспыхвалі ўнутраныя канфлікты, вяліся міжродавыя войны. У выніку пашырэння [[хрысціянства]] ў XIX ст. [[царква]] стала важным асобным [[Сацыяльны інстытут|інстытутам]], які меў значны аўтарытэт, але непасрэдна не падпарадкоўваўся ''мунту-унту'' і ў выніку прыняў бок каланіяльных адміністратараў, а ў XX ст. — агульнай [[інданезія|інданезійскай]] дзяржавы. Нават у нас час царква аказвае вялікі ўплыў на адукацыю, арганізуе супольныя сходы і святы, дабрачынныя акцыі, нават займаецца захаваннем традыцыйнай культуры<ref>[https://www.academia.edu/1662136/Re-making_Minahasa_Religion_Regionality_and_Change_in_North_Sulawesi_Bahasa_Indonesia_version_ Kelli Swazey, Re-making Minahasa: Religion, Regionality and Change in North Sulawesi]</ref><ref>[Kelli A. Swazey, Locating culture in the church]</ref>. Прыналежнасць да царкоўнай абшчыны — адзін з першасных чынннікаў у сацыяльным вызначэнні кожнага мінахаса.
 
[[Фальклор]] мінахасаў адметны вялікай колькасцю [[гісторыя|гістарычных]] паданняў, [[песня]]мі і [[танец|танцамі]]. Папулярны танец ''маенгкет'' прысвечаны збору [[рыс]]у<ref>[http://duchithlearnphotography.wordpress.com/2012/01/27/maengket-minahasa-traditional-dance/ Maengket (Minahasa Traditional Dance)]</ref>. Складаны мужчынскі танец ''кабасаран'' мае ваенныя карані<ref>[http://www.theminahasa.net/social/stories/kabasaran.html Jessy Wenas, The Kabasaran Dance]</ref>. Распаўсюджаныя [[Музычны інструмент|музычныя інструменты]] — [[барабан]], [[гамбанг]], [[гонг]], [[сантур]] і інш.
autoeditor
29 963

праўкі