Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
[[Мястэчка Кярнавэ|Кернава (Кернаў, Кярнавэ)]] часам называюць «першай сталіцай» [[Міндоўг]]а і рэзідэнцыяй [[Трайдзень|Трайдзеня]]. У сярэдзіне XIII — другой палове XIV ст. паселішча Кярнавэ прадстаўляла сабой умацаванне з пяці невялікіх драўляных крэпасцяў ([[гарадзішча]]ў) і размешчаныя побач з імі гарадскія неўмацаваныя кварталы, дзе жыло каля 4 тысяч чалавек — як паганцы, так і хрысціяне. У Кярнавэ выяўлены вялікія хрысціянскія могілкі (выключна магілы з трупапалажэннем), а сярод інвентара велізарная колькасць упрыгожванняў славянскага паходжання<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39.</ref>. Даследавана толькі 264 пахаванняў (1142 м²), а цалкам могілкі маюць плошчу 5300 м², дзе пахавана каля 1570 асоб<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 48.</ref>.
 
Большасць сучасных літоўскіх археолагаў лічаць, што выяўленыя хрысціянскія могілкі XIII—XIVсярэдзіны стстXIII — другой паловы XIV ст. у Кярнавэ і суседняй вёсцы Крывяйкішкяй (раней — вёска Крывічышкі) з'яўляюцца пахаваннямі асабіста свабодных балтаў-хрысціян і адмаўляюць прысутнасць у Кярнавэ ўсходнеславянскага насельніцтва ў ХІІІ—XIV ст., апелюючы, што прысутнасць славян у Кярнавэ не пацвярджаецца пісьмовымі крыніцамі XV—XVI стст. (кнігамі [[Літоўская метрыка|Літоўскай метрыкі]] і хронікамі [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]] і [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]])<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 40.</ref>. Аднак з пісьмовых крыніцах вядома, што крыжакі яшчэ ў XIV ст. зрабілі шмат нападаў на Кярнавэ, пакуль не знішчылі яго цалкам у 1390 г., пасля чаго горад ужо ніколі не адрадзіўся ў былой сіле, а цэнтр рамяства і гандлю перастаў існаваць<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39; ''Дзярновіч, А.І.'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/dziarnovich/49/Дзе_адбылася_каранацыя_Міндоўга.html Дзе адбылася каранацыя Міндоўга].</ref>.
 
Толькі сучасны літоўскі археолаг [[Гінтаўтас Забела]] сцярджае, што хрысціянскія могілкі сярэдзіны XIII — другой паловы XIV ст. у Кярнавэ і Крывяйкішкяй з'яўляюцца славянскімі, і выказвае меркаванне, што ў Кярнавэ жылі і былі пахаваны не свабодныя людзі, а паў-рабы — залежная чэлядзь з [[усходнія славяне|усходніх славян]]<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39; ''Zabiela, G.'' Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje... P. 356.</ref>. У той жа час даследчыкі прыводзяць факты, што ў пахаваннях тых хрысціян у Кярнавэ маюцца прыгожыя мастацкія нацельныя крыжы са [[срэбра]], [[дыядэма|дыядэмы]] са срэбра, завушніцы з пазалочанага срэбра і іншыя вельмі каштоўныя рэчы, многія з якіх імпартнага паходжання<ref>Kernavė — litewska Troja. Katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa. — Warszawa: Puszka Pandory i Sitex, 2002. — S. 178, 187—193.</ref>. У цэлым жа пахавальны інвентар могілак вельмі сціплы (2-3 прадметы на магілу альбо зусім няма), адсутнічае зброя, таму пахаваных хрысціян адносяць да мяшчанскай праслойкі (купцоў і рамеснікаў)<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 52.</ref>.