Гары Потэр і вязень Азкабана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Літаратурны твор |Назва = Гары Потэр і Вязень Азкабана |Назва-арыгінал = Harry Potter and...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
}}
 
'''Гары Потэр і Вязень Азкабана''' ({{lang-en|Harry Potter and the Prisoner of Azkaban}}) — трэці раман з [[Серыя раманаў «Гары Потэр»|серыі пра Гары Потэра]], напісанай [[Джаан Роўлінг]]. Раман распавядае пра трэці год [[Гары Потэр]]а, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «[[Хогвартс]]», падчас якога з Азкабана ўцякае [[Сірыус Блэк]], які лічыцца былым саюзнікам [[Лорд Волдэморт|Лорда Волдэморта]].
 
Кніга была выдадзена ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] 8 ліпеня 1999 выдавецтвам «[[Bloomsbury]]», а ў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|Злучаных Штатах]] 8 верасня 1999 г. выдавецтвам «[[Scholastic Inc]]». Кніга была хутка напісана, выйшаўшы праз год пасля таго, як [[Джаан Роўлінг|Роўлінг]] пачала пісаць яе. У першыя тры дні пасля выпуску ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] было прададзена 68 тысяч копій, а ўсяго з таго часу было прададзена больш за тры мільёна экземпляраў ва ўсёй краіне. Кніга атрымала [[Літаратурная прэмія Уітбрэд|прэмію Уітбрэд]] у 1999 годзе, [[Прэмія Брэма Стокера|прэмію Брэма Стокера]], [[Прэмія Локус за лепшы раман жанру фэнтэзі|прэмію Локус за лепшы раман жанру фэнтэзі]], а таксама ўвайшла ў шорт-лісты іншых узнагарод, у тым ліку [[Прэмія Хьюга за лепшы раман|Хьюга]].