Розніца паміж версіямі "Антанін Пій"

1 285 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
+ спасылкі
(Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч | імя = Антанін Пій | арыгінал імя = {{lang-la|Titus Aurelius Fulvus Boionius Arrius...')
 
(+ спасылкі)
}}
 
'''Антанін Пій''' (поўнае імя — '''Ціт Аўрэлій Фульв Байоній Арый Антанін Пій''', [[Латынь|лац.]] ''Titus Aurelius Fulvus Boionius Arrius Antoninus Pius'', кіраваў пад імем Ціт Элій Адрыян Антанін, 19 верасня 86 г. - 7 сакавіка 161 г) - рымскі дзяржаўны дзеяч, [[Імператар Старажытнага Рыма|імператар]] [[Рымская імперыя|Рыма]] ў 138-161 гг.
 
== Раннія гады ==
Нарадзіўся ў 86 г. ў наваколлі Рыма, ў горадзе [[Ланувій]]. Яго продкі паходзілі з горада [[Немаўс|Немаўса]] ў Паўднёвай [[Галія|Галіі]], але перасяліліся ў сталіцу пасля таго, як яго дзед, а пазней і бацька (Ціт Лівій Фульв Антанін), атрымаў [[Консулы Рымскай імперыі|консульскую]] пасаду, прычым першы нават атрымаў пасаду гарадскога прэфекта Маці будучага імператара - Арыя Фадзіла, чый бацька Арый Антанін таксама паходзій з Паўднёвай Галіі і двойчы рабіўся консулам. Казалі, што, калі імператарам стаў [[Нерва]], ён выказаў новаму кіраўніку свае спачуванні.
 
Маладыя гады Антанін правёў у [[Лорыя|Лорыі]], недалёка ад Рыма. Пасля ранняй смерці бацькі яго выхаваннем заняліся абодва дзяды. Калі яму было 20, ён ажаніўся з Аннай Галерыяй Фаўсцінай (Фаўсціна Старэйшая), дачкой Марка Анія Вера. Пасля службы квестарам і [[Прэтар|прэтарам]] ён у 130 г. зрабіўся консулам. Хутка імператар Адрыян прызначыў яго адным з чатырох [[Выязныя суддзі|выязных судзяўсуддзяў]], якія здзеснівалі суд у Італіі, прычым свае абавязкі Антанін выконваў у Этрурыі і Умбрыі, і гэтая дзейнасць аказалася дзеля яго плённай нівай. Затым ён быў прызначаны консулам [[Азія, рымская правінцыя|Азіі]], і набыў на гэтай пасадзе (133-136 гг.) выдатную рэпутацыю. Пасля вяртання ў Рым быў прызначаны чальцом адноўленага імператарскага сходу.
 
== На пасадзе імператара ==
=== Пачатак кіравання ===
[[File:Aureus d'Antonin le Pieux.jpg|thumb|Антанін Пій на манетах]]
Калі ў 138 г. памёр [[Луцый Элій Цэзар]], прыемны сын і спадчыннік [[Адрыян|Адрыяна]], выбар апынуўся на Антаніне, які пасля доўгіх разважанняў прыняў пасаду. 25 лютага ён быў усыноўлены Адрыянам, атрымаў паўнамоцтвы [[Трыбун|трыбуна]], а хутка і вышэйшую адміністратыўную пасаду (imperium). У яго гонар былі выпушчаны манеты, на якіх ён іменаваўся Цітам Эліем Цэзарам Антанінам. У той жа чам самому Антаніну было загадана ўсынавіць Марка Аўрэлія і Луцыя Вера, якія зрабіліся яго пераемнікамі. Пачаліся месяца доўгай хваробы Адрыяна, калі Антанін ужо дэ-факта выконваў абавязкі кіраўніка імперыі. А пасля смерці Адрыяна натуральным і мірным шляхам заняў яго месца на троне.
 
Кіраванне Антаніна пачалося з некаторых складанасцей. Калі ён падаў просьбу аб абагаўленні свайго папярэдніка і афіцыйным прызнанні яго дзеяў, сенат[[Сенат, Старажытны Рым|Сенат]] праявіў нязгодлівасць па абодвух пытанням, памятаючы аб тым, што Адрыян скараціў паўнамоцтвы сенатараў, а некаторых пакараў смерцю. Нарэшце, асцерагаючыся ўмяшальніцтва войска ў выніку няўдачы гэтай спробы новага кіраўніка, сенатары састумілі, але дамагліся адмены непапулярнага інстытута выязных судзяўсуддзяў, якія дзейнічалі на тэрыторыі самой [[Італія|Італіі]]. У далейшым уважлівае стаўленне Антаніна да сенатарскага класу прынесла яму прыхільнасць сенатараў, нават тых, хто лічыў сябе лепшымі за імператара па паходжанню і талентах: урэшце яму прысвоімі ілі "Пій" ("Набожны"), адзначыўшы тым самым яго стараннасць у выкаванні рэлігійнага і патрыятычнага абавязку.
 
=== Палітыка ў правінцыях ===
У 139 г. Антанін, у адпаведнасці са звычаем, прыняў званне [[Бацькі Айчыны]] (Pater Patriae), хаця спачатку ад яго адмовіўся, і адначасова ў другі раз заняў пасаду консула (ён яшчэ двойчы займаў гэтую пасаду ў 140 і 145 гг). [[Historia Augusta]] асабіста падкрэслівае міралюбівы нораў Антаніна, і яго кіраванне сапраўды было мірным, хаця і не цалкам ціхамірным, бо некаторыя правінцыі заставаліся неспакойнымі, ды і сітуацыя на асобных адрэзках мяжы складвалася няпроста. У Паўночнайпаўночнай [[Рымская Брытанія|Брытаніі]] было падаўлена паўстанне мясцовых плямён, тэрыторыя імперыі пашырылася на поўнач, дзе быў узведзены новы вал ([[Вал Антаніна|сцяна Антаніна]]), які працягнуўся ад [[Ферт-оф-Форта]] да ракі [[Клайд]]. Раней абарочную функцыю ад набегаў плямён [[Пікты|піктаў]] выконваў [[вал Адрыяна]], што размяшчаўся крыху на поўдзень. Складзеная з дзёрну сцяна Антаніна стаяла на фундаменце з камянёў шырынёй у 14 футаў, узвышаючыся над глыбокім ірвом. Гарнізон размяшчаўся ў маленькіх [[Форт|фортах]], пабудаваных праз кожныя 2 мілі, у адрозненні ад болей буйный фартоў сцяны Адрыяна, якія знаходзіліся далей адзін ад аднаго. Аднак у 154 г. хваляванні, завадатарамі якіх стала племя [[Брыганты|брыгантаў]], прыцягнулі за сабою тэрміновы адвод часткі войска ад сцяны, у выніку чаго некаторыя фарты былі разбураны варварамі-паўстанцамі. Верагодна, менавіта гэтыя падзеі пераканалі Антаніна перасяліць большую частку насельніцтва з мясцовасці, размешчанай паміж двума сценамі. Іх перавезлі ў [[Германія, рымская правінцыя|Германію]] і пасялілі на беразе ракі [[Некар]], загадаўшы удзельнічаць у абароне размешчанай побач мяжы.
 
[[Image:Roman Empire in 150 AD.png|300px|thumb|Рымская Імперыя ў час кіравання Антаніна Пія]]
Тым часам шырокія вобласці [[Афрыка|Афрыкі]] падпалі пад набегі банд [[Марадзёрства|марадзёраў]]. Большасць з іх уторглася на тэрыторыю [[Нумідзія|Нумідзіі]], у [[Маўрэтанія Цэзарэйская|Маўрэтаніі]] ж вайсковыя падмацаванні былі кінуты на правядзенне шырокамаштабнай карнай аперацыі, у выніку якой каля 150 маўраў-сактантаўсектантаў саслалі да далёкай заходняй мяжы краіны. Прыблізна праз 4 гады у [[Егіпет|Егіпце]] ўвядзенне новых падаткаў у вяглядзе цяжкай прымусовай працы прывяло да таго, што жыхары сталі пакідаць родныя мясціны. Услед за гэтым рушыў мяцеж, які прыйшлося падаўляць; у 158 г. было падаўлена паўстанне ў [[Дакія|Дакіі]]. Пагроза паўстання была і ва [[Іўдзея|Іўдзее]], але Антанін Пій своечасова змяніў (але не адмяніў цалкам) закон свайго папярэдніка, які забараняў рабіць [[абразанне]]. Інакш кажучы, імператар дазволіздазволіo рабіць абразанне, але не надаў [[Яўрэі|яўрэям]] правоў рабіцьператвараць згэта гэтагаў цырыманіяльнацырыманіяльны абрад. Тым самым, аднак, былі аслаблены пазіцыі [[Іўдаізм|іўдаізма]] ў барацьбе з [[Хрысціянства|хрысціянствам]], якое набірала ўсё больш сіл. Болей за тое, дзеля ўмацавання мер, якія забаранялі іўдзеям ўваходзіць у [[Іерусалім]], абаронныя пасты былі ўзмоцнены.
 
У вырашэнні любых канфліктаў, асабіста калі яны датычыліся магутнага [[Парфянскае царства|Парфянскага царства]], Анталін выкарыстоўваў дыпламатычныя метады. Нягледзячы на правядзенне тых ці іншых ваенных аперацый, адсутнасць сур'ёзных ваенных катакліўзмаў дазволіла Антаніну паменьшыць прывілеі маракоў і саюзнікаў, чыі дзеці, народжаныя ў часы службы, аўтаматычна атрымлівалі рымскае грамадзянства. Аднак цяпер выбарчае права надавалася ім толькі ў тым выпадку, калі яны вербаваліся ў [[Легіён|рымскія легіёны]]. Такім чынам, новы закон судзейнічаў павялічэнне [[Рымскае войска|рымскага войска]].
 
== Палітыка ў межах Італіі ==
[[Файл:Antoninus Pius Hermitage.jpg|thumb|left|Мрамарная статуя Антаніна Пія ў [[Эрмітаж]]ы.]]
Антанін рэзка адрозніваўся ад свайго папярэдніка яшчэ і тым, што яго інтэрэсы датычыліся перш за ўсё не правінцый, а ўласна Італіі, якую ён жадаў узмацніць і зноў зацвярдзіць у якасці поўнаўладнай дзяржавы рымскага міру. Кляпанне манет яго часоў, хаця і выказвала ўвагу правінцыям (напрыклад, BRITANNIA аказалася прататыпам фігуры, якія так і засталася на 50-пенсавых манетах [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]), асабіста моцна адлюстроўвала гэтую змену у шэрагу мер, якія былі здзеснены на тэрыторыі Апенінскай[[Апенінскі паўвыспыпаўвостраў|Апенінскага паўвострава]]. На новых манетах кляпаліся пераважна парты, [[Тэрма|бані]], масты і [[Амфітэатр|амфітэатры]], а традыцыі шчодрых ахвяраванняў, пачатыя імператарам [[Траян|Траянам]], атрымалі далейшае развіццё ў сувязі з праграмай дапамогі дзяўчынкам сіротам Італіі, якіх называлі «Puellae Faustinianae» у гонар супругі імператара Фаўсціны Старэйшай - яна памерла ў 140 ці 141 г. Хаця дабрадзейнасць яе характару ў пазнейшых апісаннях падпадае пад сумнеў, яна атрымала не толькі абагаўлення, але і беспрэцэдэнтнай колькасці вырабленых памятных манет і іншых ушанаванняў. Сам Антанін ні разу не пакінаў межаў Італіі за ўвесь перыяд свайго кіравання. Ён атрымліваў асалоду ад жыцця вясковага арыстакрата на сваёй віле ў [[Ланувія|Ланувіі]].
 
Рым таксама знаходзіўся ў фокусе яго ўвагі. Імператар ладзіў грандыёзныя раздачы грошэй і пулічныя відовішчы, а ў гонар 900-гадовых угодкаў [[Ромул і Рэм|заснавання Рыма]] вырабіў вялізарную колькасць памятных медальёнаў, патрыятычна ўслаўляючы легендарнае паходжанне свайго народу. Курс Антаніна адносна Італіі і сталіцы быў ухвалены сенатамСенатам, з якім імператар, пераадолеўны хістанні сярод яго чальцоў, усталяваў сяброўскія адносіны. У прыватнасці імператар адмяніў пакаранне дзеля нейкага Ацілія Тыцыяна, які, меркавана, гатаваў змову супраць Антаніна Пія. Адмяніўшы інстытус выязных судзяўсуддзяў, імператар цалкам аднавіў кантроль саната над Італіяй. Аднак Антанін усведамляў слабасць Сената, і, нягледзячы на павагу, якую выказваў яго чальцам, абмеркаванне важных пытанняў прыберагаў дзеля свайго [[Імператарскі савет|імператарскага савета]]. Чатыры прэфекта прэторыі, якія змянілі адзін аднаго за перыяд кіравання Антаніна, уваходзілі ў склад савета, і было паказальна, што ўсе яны з'яўляліся яшчэ і выдатнымі юрыстамі. Першы з іх, [[Марк Гавій Максім]], займаў гэты пост 20 гадоў, у той час як нават намеснікі правінцый рэдка ўтрымліваліся на сваіх месцах нават 10 гадоў.
 
== Ацэнкі ==
[[Image:RomaForoRomanoTempioAntoninoFaustina.JPG|thumb|250px|Храм Антаніна і Фаўсціны на рымскім Форуме; сёння - царква святаго Ларэнца]]
Кіраванне Антаніна ў цэлым было станоўчым і непрагрэсіўным, хаця працэс цэнтралізацыі працягваўся, і рымскі свет быў далёка не паўсюдным, як сцвярджалі зычліўцы. Да ліку [[Панегірык|панегірыстаў]] Антаніна можна аднесці і грэчаскага філосафа [[Элій Арыстыд|Элія Арыстыда]] ізз Адрыяна ў Місіі, які меў доступ да двара, будучы настаўнікам юнага Марка Аўрэлія. Звяртаючыся да Рыма эпохі АрыстыдаАнтаніна, ён абвяшчае: "Менавіта ты даказаў усеагульную праўду, што зямля з'яўляецца ўсім маці і ўсеагульнай айчынай. Цяпер сапраўды і эліны і няэліны, якія валодаюць багаццем ці не маюць яго, могуць проста падарожнічаць усюды... Гамэр[[Гамер]] сказаў: "Зямля дзеля ўсіх агульная", - і ты зрабіў так, каб гэта стала явай... Сапраўды засталося толькі спачуваць тым, якія засталіся - калі такія сапраўды засталіся - непадуладныя табе, бо яны пазбаўленыя гэтай асалоды". Гэтую ўрачыстую ацэнку эпохі Антаніна падцвердзіў і гісторык [[Эдвард Гібон]], напісаўшы ў 1776 г. "Калі любога чалавека папрасіць адзначыць перыяд сусветнай гісторыі, напрацягу якога становішча чалавечай расы было найболей квітнеючым і шчаслівым, ён без хістанняў назаве час ад смерці [[Даміцыян|Даміцыяна]] да ўзыходжання на трон [[Комад|Комада]]" (96 - 180 гг). Дадзеная ацэнка пазбаўлена аб'ектыўнасці, бо перыяд кіравання Марка Аўрэлія адзначыўся чумой, шматлікімі сацыяльнымі бедствамі і войнамі. У сам жа перыяд кіравання Антаніна Пія атрымалі далейшы распаўсюд [[застой]], [[карупцыя]] і [[бюракратызм]], якія мацней адчуліся ў пазнейшы, недабрабытны перыяд Імперыі. Акрамя таго "шчаслівыя гады" абмяжоўваліся толькі Італіяй, жыццё ў падуладных правінцыях было значна горшым. Тым не меньш асоба самога Антаніна не раз ганаравалася ўхвалення з боку сучаснікаў. "Памятайце яго ўчыннасці, - настойвае яго пераемнік Марк Аўрэлій, - каб, калі прыйдзе ваш апошні час, сумленне вашае было чыстым, як у яго".
 
== Спасылкі ==
2 443

праўкі