Сцяпан Іванавіч Жукаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Сцяпан Іванавіч нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў [[Віцебскі аэраклуб]] (1941), [[Чарнігаўская знішчальная школа пілотаў|Чарнігаўскую знішчальную школу пілотаў]] (1942), Вышэйшыя афіцэрскія курсы (1952). У [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] з 1941 г. Са жніўня 1943 г. на Цэнтральным і [[Першы Беларускі фронт|1-м Беларускім франтах]] — лётчык-штурмавік. Удзельнік [[Курская бітва|Курскай бітвы]], вызвалення [[вызваленне Украіны нямецка-фашысцкіх захопнікаў|Украіны]], [[вызваленне Беларусі нямецка-фашысцкіх захопнікаў|Беларусі]], баёў у Германіі. Намеснік камандзіра авіяэскадрыллі старшы лейтэнант С. I. Жукаў зрабіў 170 баявых вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка, у тым ліку ў час вызвалення Беларусі 50 вылетаў на чале групы самалётаў і 30 на разведку. Герой Савецкага Саюза (1946). Пасля вайны да 1957 г. С.I. Жукаў служыў у Савецкай Арміі, [[маёр]].
 
== Літаратура ==