Розніца паміж версіямі "Палмарыс"

81 байт дададзены ,  6 гадоў таму
Спроба дадаць катэгорыю
др (Спасылкі)
(Спроба дадаць катэгорыю)
'''Палма́рыс''' (''Palmares''), таксама '''Рэспубліка Палмарыс — '''дзяржава збеглых неграў-нявольнікаў у пальмавых лясах (палмарах) Паўночна-Усходняй [[Бразілія|Бразіліі]] (цяпер штат [[Штат_Пернамбуку|Пернамбуку]]) у 1690—97 гг. Утварылася ў выніку аб’яднання ўмацаваных пасёлкаў (кіломбус) збеглых неграў. Цэнтр — пас. Макаку. Прымітыўная дзяржава з элементамі родаплемянной арганізацыі і ваеннай дэмакратыі. На чале Палмарыс стаялі выбарны пажыццёвы правадыр і савет старэйшын. Узброеныя сілы — народнае апалчэнне. Насельніцтва (20 тыс. чал., негры, [[мулат]]ы, індзейцы) займалася земляробствам, паляваннем, збіральніцтвам, менавым гандлем з індзейскімі плямёнамі; асноўная маса вернікаў вызнавала афрахрысціянскі сінкрэтычны культ. Зямля належала дзяржаве, існавалі абшчынныя палі і сямейныя надзелы. У гаспадарцы выкарыстоўвалася праца нявольнікаў з ваеннапалонных. Насельніцтва Палмарыс адбіла шматлікія карныя экспедыцыі галандскіх і партугальскіх каланізатараў, у 1679 і 1692 гг. пад кіраўніцтвам правадыра Зумбі нанесла буйныя паражэнні партугальцам. У лютым 1694 г. партугальскія войскі захапілі пас. Макаку і знішчылі большую часць насельніцтва Палмарыс, у 1697 г. разбурылі апошнія пасёлкі.
 
{{Паўднёвая Амерыка}}
[[Катэгорыя:Бразілія| ]]