Максімін Фракіец: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
Быў з [[Фракія|фракійскіх]] пастухоў, сынам [[готы|гота]] і [[аланы|аланкі]], і надзвычай высокім і дужым чалавекам — «мог надзець жаночы бранзалет толькі сабе на палец»; від, паводле звестак [[Герадыян]]а, меў «застрашлівы». Вядомая яго выява — [[мармур]]овая галава, што захоўваецца ў Капенгагене<ref name=par>Партрэты…</ref>.
 
== Да ўзыходжання на трон ==
Міксімін быў родам з фракійскага селішча, на мяжы з варварскімі землямі. Яго бацькі былі варварамі па паходжанню: бацька - з краіны готаў, а маці -з племені аланаў. У раннім дзяцінстве быў пастухом, завадаром сярод хлопцаў, ладзіў аблавы супраць разбойнікаў і вартаваў сваіх людзей ад іх нападаў. Вайсковую службу пачаў пры Септыміі Северы. Ён выдзяляўся сваім незвычайным ростам (па некаторых звестках - да 2,4 м), вылучаўся гераізмам і мужнай прыгажосцю, неўтаймоўным норавам, быў грозны і ганарлівы, пагардлівы ў стаўленні да іншых, але часта праяўляў справядлівасць. Прычынай яго вядомасці стала наступная падзея: у дзень нараджэння свайго малодшага сына, Геты, імператар Семтымій Север зладзіў ваенныя ігры. Падчас спаборніцтва Максімін перамог аднаго за другім 16 супраціўнікаў. Затым імператар, жадаючы выпрабаваць цягавітасць Максіміна у беге, загадаў тому суправаджаць яго і пусціў каня наўскач. Праехаўшы дастатковую адлеглась (прычым Максімін не одставаў ні на крок), Септымій Север прапанаваў яму зноў прыняць удзел у спаборніцтвах. Максімін вярнуўся да барацьбы і перамог яшчэ 7 супраціўнікаў. Імператар узнагародзіў яго залатой шыйнай грыўняй і ўзяў у сваю асабістую варту.
 
З гэтага моманту Максімін стаў знакамітым сярод воінаў. Север паважаў і вылучаў яго. Пад яго апекай Максімін зрабіў першыя крокі ў сваёй кар'еры. Пры Каракале ён доўга нёс службу цэнтурыёна. У час Макрына, якога Максімін моцна ненавідзеў за тое, што той забіў сына яго імператара, цэнтурыён пакінуў службу і набыў сабе зямельны надзел у Фракіі. Калі Макрын быў забіты, Максімін прыйшоў да Геліягабала і зноў папрасіўся на службу. Але пры гэтым нізкім, подлым імператары ён не мог мець ніякага значэння. Хаця Максімін атрымаў пасаду трыбуна, ён пераважна знаходзіўся ў раз'ездах па сваіх справах і лячыў уяўныя хваробы. Калі імператарам стаў Аляксандр Север, ён адразу прызначыў Максіміна трыбунам чацьвёртага легіёна. Ужо далёка не малады, Максімін, тым не меньш, захаваў усю сваю сілу. Казалі, што ён выклікаў на бой і валіў адразу па пятнаццаць чалавек, а нагружаны воз мог прыцягнуць дадому адной рукой.
 
Накіраваўшыся на вайну супраць германцаў, імператар прызначыў Максіміна прэфектам навабранцаў і аддаў пад яго кіраўніцтва ўсіх рэкрутаў. Пільна выконваючы ўсе свае абавязкі, той набыў папулярнасць сярод воінаў, бо не толькі вучыў іх ваеннай навуцы, але і паказвай асабісты прыклад. Акрамя таго ён прывабліваў людзей падарункамі і рознымі вылучэннямі. У выніку маладыя легіянеры вырашылі звернуць Аляксандра і абвясціць імператарам Максіміна. І, сабраўшыся ў полі, нібыта дзеля вучэнняў, яна ўсклалі імператарскую парфіру на Максіміна і абвясцілі яго імператарам. Невядома, было гэта для яго нечаканасцю, ці ён сам падрыхтаваў гэты ўчынак. Спачатку ён адмаўляўся і скідваў парфіру, але, калі яго абступілі з кінжаламі і пагражалі забіць, ён прыняў "падарунак". Адразу за гэтым паўстанцы рушылі на лагер Аляксандра Севера. Усе легіёны перайшлі на бок Максіміна, і Аляксандр быў забіты разам са сваёю маці.
 
== Кіраванне ==
Зрабіўшыся імператарам, Максімін дзейнічаў вельмі хітра: не толькі віраваў войскамі з дапамогай сваёй сілы і адвагі, але і выклікаў у іх любоў і павагу шляхам раздачы ўзнагарод. Разам з тых ён быў жорсткі і бязлітасны: іншыя называлі яго Цыклопам, Скіронам альбо Тыфонам. Адным ён распінаў на крыжы, іншых замыкаў у целы толькі што забітых жывёл, іншых кідаў на разадранне дзікім драпежнікам альбо засякаў бізунамі - і ўсё гэта, не звяртаючы ўвагі на пасаду чалавека. Здавалася, ён жадаў, каб усюды панавала ваенная дысцыпліна. Пабачыўшы на сваім вяку ўзыходжанне і хуткае падзенне некалькіх імператараў, ён быў упэўнены ў тым, што нельга ўтрымаць уладу інакш, як жорсткасцю. Разым з тым ён асцерагаўся, каб яго, па прычыне яго нізкага, варварскага паходжання не стала зневажаць арыстакарыя. Каб схаваць сваё мінулае, ён знішчыў усіх, хто ведаў пра яго род, нават некаторых сяброў, якія, шкадуючы яго былую беднасць, прыносілі яму падарункі. Ён не цярпеў вакол сябе ніводнага багатага чалавека. Ён хутка адхіліў аб сябе усіх, хто суправаджаў Аляксандра ў якасці дарадцаў, абраных сенатам. Усіх слуг былога імператара ён выгнаў з палаца. Яшчэ адна абставіна павялічыла яго жорсткасць. Была раскрыта сапраўдная альбо ўяўная змова нейкага кансуляра Манга, які быццам прапанаваў забіць імператара пасля таго, як той пераправіцца на германскі бераг Рэйна. Але, ледзь толькі Максіміну зрабілася вядрма пра змову, ён загадаў схапіць і пакараць смерцю ўсіх падазроных. Без суда, без даследвання, без даносаў і абароны было знішчана каля 4 000 чалавек. Спешнасць, з якою было зроблена ўсё гэта, прывяла да смерці мноства невінаватых. Меркавалі, што ніякай змовы наогул не было, проста імператар такім чынаў расправіўся са сваімі ворагамі.
 
Здесніўшы ўсё гэта, Максімін пераправіўся праз Рэйн на германскіе землі і пачаў бязлістасна спустошваць іх сіламі свайго войска. Ніхто не адважваўся аказаць яму супраціў. Германцы адступілі ў дзікія лясы, але Максімін імкліва пераследваў іх і, адцясніўшы да балот, навязаў ім бітву. Рымляне марудзілі з атакай, і тады сам Максімін адважна ўскочыў на каня і рушыў праз балота да ворага. Салдаты, бачачы, як іх імператар знішчае ворагаў, нягледзячы на тое, што яго конь па самы жывот завяз у балоце, акрыялі духам і кінуліся ў бой. З абодвух бакоў у гэтай бітве загінула столькі людзей, што багна афарбавалася ў колер крыві. Германцы былі вынішчаны амаль цалкам, а рымляне, нягледзячы на страты, атрымалі перамогу.
 
З надыходам зімы Максімін адвёў войскі ў Панонію і размясціўся ў Сірміі. У Рым ён так і не паехаў, бо рыхтаваўся да вайны з сарматамі. Аднак унутраныя справы адхілілі яго ад пахода. Каля 238 г. абурэнне супраць максіміна ахапіла ўсю імперыю, паколькі народ быў няздольны цярпець яго жорсткасць і сквапнасць. Імператар ахвотна слухаў паклёпы, не літуючы ні ўзросту, ні вартасці чалавека. Дастаткова было самага нізкага і подлага слыха, каб самы высакародны чалавек быў рэпрэсаваны. Многія з іх былі пазбаўлены маёмасці
, выгнаны, пакараны смерцю. Спустошыўшы многа слаўных родаў, імператар перайшоў да грамадскай маёмасці: ён рабаваў усе гарады і храмы, да якіх мог дабрацца, і забіраў сабе ўсё маёмасць пад падставай ваенных патрэбаў. Усё, што толькі магчыма, статуі герояў і багоў, упрыгожванні святых месцаў - усё пераплаўлялася ў манету. Гэта ўсюды абуджала нянавісць і бунты.
 
== Страта ўлады і смерць ==
Паўстанне пачалося з Афрыкі. Жыхары яе правінцый забілі намесніка, які імем Максіміна рабаваў краіну, і абвясцілі імператарам кансуляра Гардыяна. Ледзь толькі гэта стала вядома, нянавісць да Максіміна, якую досей хавалі, стала відавочнай. Статуі і выявы імператара былі знішчаны, а прыхільнікі перабітыя. Сенат адразу прызнаў Гардыяна і яго сына Аўгустамі, а Максіміна абвясцілі ворагам. Ва ўсе правінцыі былі накіраваны пасольствы са звесткамі аб перавароце, і большасць земляў падтрымала Гардыяна.
 
Калі Максіміну данеслі аб падзеях, ён стаў змрочны і моцна заклапочаны, але прыкінуўся, быццам ставіцца да ўсяго гэтага з пагардай. Першы і другі дзень ён няспешна раіўся з сябрамі і прыхільнікамі, што трэба рабіць. На трэці дзень ён выдаў сваім салдатам шмат грошэй і абвясціў паход на Рым. Але, паколькі вайна пачалася нечакана і нішто не было дзеля яе падрыхтавана, імператаў рухаўся марудна, сабіраючы ўсюды правіянт і падцягваючы рэзервы. Тым часам стала вядома, што Гардыян разбіты ў Афрыцы прыхільнікамі імператара і скончыў жыццё самагубствам. Але сенатары большасцю галасоў абралі са свайго асяроддзя імператарамі Максіма і Бальбіна.
 
Пачуўшы аб набліжэнні імператарскага войска, жыхары разбягаліся, спустошваючы свае землі. Воіны начавалі ў пустых гарадах. Ужо тады яны адчулі патрэбу ў правіянце. Тым не меньш у іх атрымалася без асабістых перашкод пераправіцца праз Альпы і спусціцца ў Італію, дзе сустрэлі на сваім шляху Аквілею. Жыхары з вялікай спешнасцю падрыхтавалі горад да аблогі: аднавілі вежы, сцены і ўмацаванні, якімі не карысталіся шмат гадоў. Правіянта і зброі ў іх таксама аказалася дастаткова. Нечакана дзеля самога сябе Максімін сустрэў нечаканы і рашучы супраціў. Хуткі штурм не прынес поспеха. Аквілійцы абараняліся ад воінаў серай, агнём і іншымі падобнымі сродкамі. Многія салдаты Максіміна атрымалі цяжкія апёкі, страцілі зрок, спалены былі асадныя машыны. Мяркуючы, што аблога зацягваецца ў выніку бяздзейнасці яго прыхільнікаў, Максімін бязлітасна пакараў смерцю сваіх камандзіраў. Гэтым ён абудзіў супраць сябе вялікі гнеў ў войску. Да гэтага далучыўся яшчэ і недахоп правіянта, бо Сенат накіраваў лісты ва ўсе правінцыі, да варты ўсіх гаваней, каб ніякія рэсурсы не трапілі ў рукі Максіміна. Акрамя тао Сенат разаслаў па ўсіх гарадах былых прэтараў і квэстараў дзеля ўладкавання абароны ад Максіміна. Нарэшце імператар, які здзесніваў аблогу, сам стаў адчуваць усе бедствы, якія звычайна сустракае абложаны. У войску рабілася вядома
, што ўвесь мір аб'яднаўся супраць Максіміна. Салдаты знаходзіліся ў роспачы і цярпелі патржбы ў ежы. Нарэшче частка легіянераў, чый лагер знаходзіўся ля Албанскай гары, дамовілася паміж сабой забіць Максіміна, каб пазбавіцца ад доўгай, бясконцай аблогі і больш не спусташаць Італію дзеля тырана, якога ўсе ненавідзелі. Сабраўшыся з духам, яны ў поўдзень наблізіліся да імператарскай палаткі. Максімін выйшаў, каб пагаварыць з імі, але яны, не даўшы яму раскрыць рот, зараз жа забілі яго і яго сына. Затым былі перабіты ўсе яго камандзіры і сябры, а трупы кінуты без пахавання. Голавы Максіміна і яго сына былі накіраваны ў Рым. Звестка аб смерці ненавіснага імператара выклікала вялікую радасць. Паводле Капіталіна, цяжка было нават апісаць, якой вялікай была ўрачыстасць, калі галаву тырана неслі праз усю Ітаію.
 
* [http://slovari.yandex.ua/~книги/Монархи.%20Античность/Максимин%20Фракиец%2C%20Гай%20Юлий%20Вер/?ncrnd=8215 Максімін Фракіец (рус)]
 
{{зноскі}}