Максімін Фракіец: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
 
== Да ўзыходжання на трон ==
Міксімін быў родам з [[Фракія|фракійскага]] селішча, на мяжы з варварскімі землямі. Яго бацькі былі варварамі па паходжанню: бацька - з краіны готаў, а маці -з племені аланаў. У раннім дзяцінстве быў пастухом, завадаром сярод хлопцаў, ладзіў аблавы супраць разбойнікаў і вартаваў сваіх людзей ад іх нападаў. Вайсковую службу пачаў пры [[Септымій Север|Септыміі Северы]]. Ён выдзяляўсявылучаўся сваім незвычайным ростам (па некаторых звестках - да 2,4 м), вылучаўся гераізмам і мужнай прыгажосцю, неўтаймоўным норавам, быў грозны і ганарлівы, пагардлівы ў стаўленні да іншых, але часта праяўляў справядлівасць. Прычынай яго вядомасці стала наступная падзея: у дзень нараджэння свайго малодшага сына, Геты, імператар Семтымій Север зладзіў ваенныя гульні. Падчас спаборніцтва Максімін перамог аднаго за другім 16 супраціўнікаў. Затым імператар, жадаючы выпрабаваць цягавітасць Максіміна у беге, загадаў тому суправаджаць яго і пусціў каня наўскач. Праехаўшы дастатковую адлегласць (прычым Максімін не одставаў ні на крок), Септымій Север прапанаваў яму зноў прыняць удзел у спаборніцтвах. Максімін вярнуўся да барацьбы і перамог яшчэ 7 супраціўнікаў. Імператар узнагародзіў яго залатой шыйнай грыўняй і ўзяў у сваю асабістую варту.
 
З гэтага моманту Максімін стаў знакамітым сярод воінаў. Север паважаў і вылучаў яго. Пад яго апекай Максімін зрабіў першыя крокі ў сваёй кар'еры. Пры [[Каракала|Каракале]] ён доўга нёс службу цэнтурыёна. У час [[Макрын|Макрына]], якога Максімін моцна ненавідзеў за тое, што той забіў сына яго імператара, [[цэнтурыён]] пакінуў службу і набыў сабе зямельны надзел у [[Фракія|Фракіі]]. Калі Макрын быў забіты, Максімін прыйшоў да [[Геліягабал|Геліягабала]] і зноў папрасіўся на службу. Але пры гэтым нізкім, подлым імператары ён не мог мець ніякага значэння. Хаця Максімін атрымаў пасаду [[Трыбун|трыбуна]], ён пераважна знаходзіўся ў раз'ездах па сваіх справах і лячыў уяўныя хваробы. Калі імператарам стаў [[Аляксандр Север]], ён адразу прызначыў Максіміна трыбунам чацьвёртага легіёна. Ужо далёка не малады, Максімін, тым не меньш, захаваў усю сваю сілу. Казалі, што ён выклікаў на бой і валіў адразу па пятнаццаць чалавек, а нагружаны воз мог прыцягнуць дадому адной рукой.