Выкапнёвае паліва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
Торф — іншае выкапнёвае паліва, што здаўна здабываецца ў Беларусі. Самыя буйныя тарфяныя запасы ёсць у Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. Агульная плошча тарфяных масіваў — каля 2,5 млн. га., а агульная вага — каля 3 млрд. т. Штогод здабываецца 14 млн. т. торфу.
 
Гаручыя сланцы ўпершыню выяўлены ў Беларусі ў 1963 г. У межах заходняй часткі [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]] сланцаносныя адклады залягаюць на глыбінях, даступных для распрацоўкі шахтавым метадам. Гаручыя сланцы ўяўляюць сабою ападкавыяасадкавыя ўтварэнні буравата-шэрага колеру з высокім (больш 15%) утрыманнем цвёрдага нерастваральнага арганічнага рэчыва - [[кераген]]у. Прагнозныя рэсурсы гаручых сланцаў у гэтым басейне да глыбіні 600 м. складаюць 11 млрд. т. Карысны выкапень характарызуецца высокай [[попельнасць|попельнасцю]] (75 %). Адмыслоўцы лічаць, што прамысловае засваенне ў Прыпяцкім сланцаносным басейне будзе эканамічна апраўданым толькі пры ўмове поўнай утылізацыі ўсіх прадуктаў сланцаперапрацоўкі, у тым ліку попелу.
 
У Прыпяцкім прагіне, у паўднёвай частцы Беларусі, сустракаюцца таксама бурыя вуглі, якія залягаюць на глыбінях 290—900 м. Прагнозныя рэсурсы вуглёў у адкладах [[Каменнавугальны перыяд|карбон]]у да глыбіні 600 м. ацэньваюцца ў 410 млн. т. У [[Юрскі перыяд|юрскай]] вугляноснай тоўшчы прагнозныя рэсурсы вуглёў перавышаюць 520 млн. т. Лепш за ўсё вывучаны паклады бурых вуглёў у [[міяцэн]]авых адкладах. У сувязі з невялікімі глыбінямі залягання (20—80 м.) яны даступныя для распрацоўкі кар'ерамі. У заходняй частцы Прыпяцкага прагіну выяўлена 3 радовішчы: Жыткавіцкае, Брынёўскае і Тонежскае. У найболей буйным — Жыткавіцкім, запасы складаюць каля 70 млн. т. Вуглі Жыткавіцкага радовішча гумусавыя, нізкай ступені метамарфізму. Нягледзячы на складаныя гідрагеалагічныя ўмовы, на базе гэтага радовішча магчыма будаўніцтва буравугальнага кар'ера прадукцыйнасцю 2 млн. т. у год.
 
== Уплыў на навакольнае асяроддзе ==