Курыгальзу II: Розніца паміж версіямі

3 байты выдалена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''Курыгальзу II Малодшы''' (''<sup>ilu</sup>Ku-ri-Gal-zu'') — [[касіты|касіцкі]] цар [[Вавілонія|Вавілоніі]], кіраваў прыблізна ў [[1346 да н.э.|1346]]''' — [[1324 да н.э.|1324]] гадах да н.э. Сын [[Бурна-Бурыяш II|Бурна-Бурыяша II]]. Ён прыняў тытул ''«цар мностваў»'' (''Šar kissati'').
 
Узышоў на прастол пры садзейнічанні [[Асірыя|асірыйскага]] цара [[Ашур-убаліт I|Ашур-убаліта I]]. Пазней, ужо пасля смерці [[Ашур-убаліт I|Ашур-убаліта]] Курыгальзу, прынамсі два разы ўрываўся на тэрыторыю [[Асірыя|Асірыі]]. Першая бітва адбылася ля [[Кілізі]] (размешчаны па дарозе з [[Ніневія|Ніневіі]] ў [[Арбелы]]); другая — пры [[Сугагі]] (Sugagi), на [[рака Тыгр|Тыгры]], відаць, недалёка ад [[горад Ашур|Ашура]]. У апошняй бітве, паводле Сінхроннага царскага спісу, Курыгальзу пацярпеў разгромнае паражэнне і быў вымушаны саступіць кантроль над [[мітані]]йска-[[вавілон]]скім гандлем [[Асірыя|асірыйскаму]] цару [[Эліль-нірары]]. Пасля чаго з [[Асірыя]]й быў усталяваны трывалы мір. У архівах [[Ніпур]]а захаваўся ліст [[Эліль-нірары]] да [[вавілон]]скага цара, які сведчыць пра мірны перыяд у іх узаемаадносінах.