Крыж Ефрасінні Полацкай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Belarus2578 перайменаваў старонку Крыж Ефрасінні Полацкай у Крыж Еўфрасінні Полацкай па-над перасылкай: стандартызацыя
Радок 1:
|назва = #REDIRECT [[Крыж Ефрасінні Полацкай]]
{{Твор мастацтва
|тып = скульптура
|выява = Kryž Eŭfrasińni Połackaj - Крыж Эўфрасіньні Полацкай.jpg
|памер = 280px
|апісанне = ''Выява крыжа з выдання «Белоруссия и Литва», 1889<ref>''Бацюшкоў П. І.''</ref>
|выява2 = <!-- Левая створка (для дыптыхаў і трыпціхаў) -->
|памер2 = <!-- памер выявы -->
|апісанне2 = <!-- подпіс выявы -->
|выява3 = <!-- Правая створка (для дыптыхаў і трыпціхаў) -->
|памер3 = <!-- памер выявы-->
|апісанне3 = <!-- подпіс выявы -->
|назва = Крыж Ефрасінні Полацкай
|арыгінал =
|аўтар = [[Лазар Богша]] <br /> (адноўлены [[Мікалай Пятровіч Кузьміч|Н. П. Кузьмічом]])
|год = [[1161]] <br />(аднаўленне: [[1992]]—[[1997]])
|матэрыял = [[Кіпарыс]], [[золата]], [[срэбра]]
|тэхніка = <!-- (алей | акварэль | ...) -->
|вышыня = <!-- фактычная вышыня твора -->
|шырыня = <!-- фактычная шырыня твора -->
|месцазнаходжанне= [[Спаса-Праабражэнская царква, Полацк|Спаса-Праабражэнская царква]], г. [[Полацк]]
|музей = <!-- музей, у якім знаходзіцца твор -->
}}
[[Выява:2011. Stamp of Belarus 05-2011-03-14-blok1.jpg|thumb|250px|Крыж на паштовай марцы Беларусі]]
'''Крыж Еўфрасінні Полацкай''' — напрастольны крыж, зроблены для царквы Святога Спаса па заказу [[Ефрасіння Полацкая|Ефрасінні Полацкай]] майстрам [[Лазар Богша|Лазарам Богшам]] у [[1161]] годзе. Выкананы ў форме шасціканцовага крыжа вышынёй 51,8 сантыметры. Згублены падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкім ювелірам-эмальерам Кузьмічом была выраблена копія крыжа ў поўны памер.
 
== Апісанне ==
Шасціканцовы крыж вышынёй 51,8 см, даўжыня верхняга перакрыжавання — 14 см, ніжняга — 21 см. Аснова выканана з [[кіпарыс]]а. Да яго пярэдняй і зваротнай паверхняў прымацавана 21 [[золата|залатая]] пласціна культавага зместу з эмалевымі вобразамі малых памераў. На пласцінах 8 дарагіх камянёў. З усіх бакоў былі прымацаваны сярэбраныя пласціны, з іх захавалася 20, маецца жэмчуг. На пласцінах надпіс на старажытнаславянскай мове (на салунскім дыялекце Кірыла і Мяфодзія), вядомай як царкоўнаславянская, і на мясцовым дыялекце старажытнабеларускай мовы<ref>Побаль Л. Індаеўрапейскія і раннехрысціянскія сімвалы на крыжы Еўфрасінні Полацкай // З глыбі вякоў. Наш край: Гісторыка-культуралагічны зборнік. — Вып. 2. — Мн., 2002. — С. 16</ref>. Крыж быў аздоблены [[Каштоўныя камяні|каштоўнымі камянямі]], [[арнамент]]ам; край пярэдняй боку крыжа апраўлены ніткай [[жэмчуг]]а<ref name="845 гадоў">[http://skorina-lib.iatp.by/docs/845.doc 845 гадоў Крыжу Ефрасінні Полацкай] // Цэнтральная бібліятэчная сістэма горада Полацка. — 2006, снежань. {{праверана|16|12|2010}}</ref>.
 
Пласціны пярэдняй боку ўяўляюць сабой іканапісную кампазіцыю — вялікі, або пашыраны [[дэісус]]. На верхніх канцах крыжа размешчаны паясныя выявы [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], [[Багародзіца|Маці Божай]] і [[Ян Хрысціцель|Іаана Прадцечы]], у цэнтры ніжняга перакрыжавання — чатыры [[евангелісты|евангеліста]]; на канцах — [[арханёлы]] [[Арханёл Гаўрыіл|Гаўрыіл]] і [[Арханёл Міхаіл|Міхаіл]], у ніжняй частцы крыжа, пасля перакрыжавання — выявы святых [[Ефрасіння Александрыйская|Ефрасінні Александрыйскай]], [[Вера, Надзея, Любоў і іх маці Сафія|Сафіі]] і [[Георгій Пераможца|вялікапакутніка Георгія]] (заступнікі заказчыцы і яе бацькоў)<ref name="845 гадоў"/>.
 
У верхнім перакрыжаванні прымацаваны невялікі чатырохканцовы, а ў ніжнім — шасціканцовы крыжыкі. На адваротным боку крыжа вобразы бацькоў царквы святых [[Іаан Златавуст|Іаана Залатавуста]], [[Васіль Вялікі|Васіля Вялікага]], [[Рыгор Назіянзін|Рыгора Назіянзіна]], апосталаў [[апостал Пётр|Пятра]] і [[апостал Павел|Паўла]], [[Стэфан Пакутнік|першапакутніка Стэфана]], вялікапакутнікаў [[Дзімітрый Салунскі|Дзімітрыя Салунскага]] і [[Вялікапакутніка Панцеляймон|Панцеляймона]]. Над кожным абразком часткова грэчаскімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпісы<ref name="845 гадоў"/>.
 
У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся [[рэліквія|рэліквіі]]: фрагменты [[Жыватворчы крыж|Крыжа Хрыстова]] з кроплямі яго [[Кроў Хрыстова|крыві]], камень з [[Грабніца Багародзіцы|грабніцы Божай Маці]], часціцы мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, кроў святога Дзімітрыя<ref name="845 гадоў"/>.
 
У ніжняй частцы крыжа змяшчаецца аўтарская прыпіска: ''«Г(оспод)и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богъши, съдѣлавшемоу крьстъ сии црькви С(вя)таго Спаса и Офросиньи»''. На бакавых тарцах крыжа па спіралі ў два шэрагі змешчаны наступны надпіс:
 
{{цытата|Въ лѣ[то] 6000 и 669 покладаеть Офросинья чьстьныи кр(е)стъ въ манастыри своемь въ ц(е)ркви С(вя)т(о)го Сп(а)са. Чьстьное дрѣво бесцѣньно есть, а кованье его злото, и серебро, и камѣнье, и жьнчигъ въ 100 гривнъ, а др[ѣво] 40 гривнъ.<br/>Да нѣ изнесѣться из манастыря никогда же, яко ни продати, ни отдаті, аще се кто прѣслоушаеть, изнесѣть и от манастыря, да не боуди емоу помощникъ чьстьныи кр(е)стъ ни въ сь вѣкъ, ни въ боудщии, и да боудеть проклятъ С(вя)тою Животворящею Троицею и с(вя)тыми отци 300 и 18 семию съборъ с(вя)тыхъ от(е)ць и боуди емоу часть съ Июдою, иже прѣда Х(ри)с(т)а. Кто же дрьзнеть сътвори с[ие], властелинъ или князь, или пискоупъ, или игоумѣнья, или инъ которыи любо ч(е)л(о)в(е)къ, а боуди емоу клятва си. Офросинья же раба Х(ри)с(то)ва, сътяжавъши кр(е)стъ сии, прииметь вѣчную жизнь съ всѣ[м]и с[вятыми]<ref>[http://starbel.narod.ru/kryzh.htm Надпіс на крыжы прападобнай Ефрасінні Полацкай (1161 год)]. Сайт "Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы". {{праверана|12|03|2011}}</ref>.}}
 
[[Image:Хрест ЄП.gif|thumb|left|Крыж Ефрасінні Полацкай. Манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. 2007 г.]]
 
== Выкарыстанне ў геральдыцы ==
Выява крыжа Ефрасінні была змешчана мастакамі Яўгенам Кулікам, Уладзімірам Крукоўскім і Львом Талбузіным на шчыт конніка падчас распрацоўкі імі новага канона [[Герб Пагоня|герба "Пагоня"]], які выкарыстоўваўся ў якасці дзяржаўнага сімвала [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] з 1991 па 1995 год.<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=69322 Артыкул С.Мікулевіча "Сапраўдныя беларускія сімвалы" ў "Нашай Ніве"]</ref> Ефрасіння выступала як святая заступніца Беларусі.
 
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/41/Крыж_Ефрасінні_Полацкай_-_галоўная_нацыянальная_рэліквія_беларусаў.html Марозава, С.В. Крыж Ефрасінні Полацкай - галоўная нацыянальная рэліквія беларусаў // Роль женщин в укреплении местных сообществ: Материалы Республиканской научной конференции (Путришки, 12 февраля 2011 г.). - Гродно, 2011. - С. 13-18.] // на [[pawet.net]]
 
{{Полацкае княства}}
 
[[Катэгорыя:Культура Полацка‎]]
[[Катэгорыя:Славутасці Полацка]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Полацка]]
[[Катэгорыя:Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр]]
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Полацку]]