Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎1993 год: дапаўненне
→‎1994 год: дапаўненне
Радок 254:
 
Тым часам у [[Літва|Літве]] мясцовая рада ТБМ наладзіла курсы па вывучэнні беларускай мовы, літаратуры і гісторыі для беларусаў, якія скончылі [[Горад Вільнюс|віленскія]] школы.
 
==== Сакавік: прыняцце артыкула Канстытуцыі № 17 ====
* '''3 сакавіка.''' На сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў прыняты артыкул № 17 [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі]]:
{{цытата|аўтар=[[Беларусы|Беларускі народ]] у [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Беларусі]] версіі [[1994]] года<ref>[http://www.asvieta.net/politkanst.html Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь версіі 1994 года.]</ref>.|'''[[Дзяржаўная мова|Дзяржаўнай мовай]] [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] з'яўляецца [[беларуская мова]]. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання [[руская мова|рускай мовай]] як мовай міжнацыянальных зносін.'''}}
* '''16 сакавіка'''. ТБМ сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўляе Рэспубліканскі конкурс сачыненняў школьнікаў, прысвечаны 50-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 
==== Май ====
* '''4 мая.''' Сакратарыят ТБМ прыняў Зварот да ўсіх арганізацый ТБМ аб стварэнні Грамадскай кантрольнай камісіі (ГКК) з мэтай каардынацыі намаганняў па забеспячэнні законнасці падчас правядзення [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі]].
* '''4—6 мая.''' З ініцыятывы Тэрміналагічнай камісіі ТБМ (старшыня — [[Язэп Стэпановіч]]) адбылася першая нацыянальная канферэнцыя «Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі». У працы бралі ўдзел 147 навукоўцаў, педагогаў, іншых зацікаўленых спецыялістаў. Былі прынятыя звароты да грамадскасці Беларусі, а таксама да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем канкрэтных дзеянняў дзеля пераводу выкладання і навучання на беларускую мову.
 
==== Чэрвень ====
Кіраўніцтва ТБМ Віленскага краю ([[Літва]]) сустрэлася з паслом Рэспублікі Беларусь [[Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч|Яўгенам Вайтовічам]] па пытанні адраджэння беларушчыны ў Віленскім краі.
 
'''8 чэрвеня''' ў «Нашым слове» (№ 23) змешчаны зварот творчай суполкі ТБМ «Нясвіж» да дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі з наказамі, сярод якіх: «не дапусціць ганебнага і зневажальнага для беларусаў двухмоўя, прыняць пастанову аб неадкладным пераходзе на беларускую мову ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, культуры і інш.»
 
==== Ліпень ====
Выйшла ў свет выданне ТБМ «[[100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі]]», якое ў хуткім часе стала мець статус культавага сярод навукова-папулярных гістарычных выданняў.
* '''6 ліпеня.''' [[Горад Масква|Маскоўскія]] [[беларусы]] звярнуліся да міністра замежных спраў Беларусі [[Пётр Кузьміч Краўчанка|Пятра Краўчанкі]] з просьбай абараніць правы беларускамоўных землякоў, якія жывуць у Маскве<ref>[http://kamunikat.org/katalohkamunikat.html?pub_start=8890&pubid=25347 Газета «Наша слова» № 27, 1994 г.]</ref>.
* '''9 ліпеня.''' ТБМ Віленскага краю наладзіла свята, прысвечанае Міжнароднаму году сям'і. Яно адбылося ў засценку Вашунова [[Докшыцкі раён|Докшыцкага раёна]]. Падчас святкавання быў адкрыты гістарычна-этнаграфічны музей.
* '''20 ліпеня.''' Міністэрства адукацыі выказала падзяку Аргкамітэту першай нацыянальнай канферэнцыі па праблемах беларускай навуковай тэрміналогіі за клопат і руплівыя адносіны да нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі і запэўніла, што будзе ствараць неабходныя ўмовы для пераводу ВНУ Беларусі на дзяржаўную мову выкладання ў адпаведнасці з тэрмінамі, вызначанымі Законам «Аб мовах» і іншымі дакументамі<ref>[http://kamunikat.org/katalohkamunikat.html?pub_start=8890&pubid=25349 Газета «Наша слова» № 29, 20 ліпеня 1994 г.]</ref>.
 
== Юрыдычныя падставы для дзейнасці ТБМ ==