Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Стварэнне ТБМ: ілюстрацыя
Радок 50:
== Гісторыя ==
=== Стварэнне ТБМ ===
[[File:Kurapaty 1989 meeting.jpg|thumb|400 px|Мітынг у Курапатах у 1989 г.]]
Станам на другую палову 1980-х гг. працэс [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыі Беларусі]], ініцыяваны цэнтральным урадам СССР як працяг [[шавінізм|шавіністычнай]] палітыкі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], быў цалкам завершаны: ужо ў канцы 1960-х гг. аніводная школа ні ў адным [[горад]]зе і [[Гарадскі пасёлак|гарадскім пасёлку]] [[БССР]] не працавала на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Увогуле на працягу ўсіх пасляваенных дзесяцігоддзяў сфера грамадскага ўжытку [[Беларуская мова|мовы]] [[Беларусы|карэннага насельніцтва Беларусі]] ўвесь час і няспынна звужалася і выцяснялася з усіх галін вытворчасці, з адукацыі і навукі, з дзяржаўных і партыйна-савецкіх устаноў, транспартнай сістэмы і інш. Гэта натуральна выклікала вялікі неспакой нацыянальна свядомых колаў творчай і навуковай [[Інтэлігенцыя|інтэлігенцыі]], якія ўсё часцей пачалі выказваць свой пратэст, у тым ліку публічна. Варта адзначыць, што гэта ў спалучэнні з узрушэннем народа ад [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]], агучвання фактаў [[Рэпрэсіі ў БССР|масавых рэпрэсій у БССР]] (у тым ліку ад адкрыцця [[Курапаты|Курапатаў]]), сацыяльна-эканамічнай нестабільнасці прывяло да імклівага ўзрастання [[нацыянальная самасвядомасць|нацыянальнай самасвядомасці]] [[беларусы|беларусаў]].