Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Стварэнне ТБМ: ілюстрацыя
→‎1995 год: дапаўненне
Радок 293:
==== Люты ====
'''16 лютага''' [[Жлобінскі раён|Жлобінская раённая]] рада ТБМ імя Францішка Скарыны і мясцовыя арганізацыі [[Партыя БНФ|БНФ]], [[Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»|БСДГ]], аб'яднаных і нацыянальных дэмакратаў прынялі заяву да грамадскасці ў абарону беларускай мовы.
 
==== Сакавік ====
Споўнілася 5 гадоў ад часу заснавання «Нашага слова».
 
[[Горад Маладзечна|Маладзечанская]] рада ТБМ прымае зварот да грамадзян Беларусі з назвай «Спыніць наступ антыбеларускіх сіл».
* '''9 сакавіка.''' На пасяджэнні Рэспубліканскай Рады ТБМ была абмеркаваная новая рэдакцыя Статута ТБМ.
* '''12 сакавіка.''' Грамадскі Каардынацыйны Камітэт абарона беларускай мовы звярнуўся да Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь, каб праінфармаваць пра дыскрымінацыю беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, пра парушэнне правоў чалавека, у тым ліку правоў беларускіх дзяцей.
 
==== Красавік ====
Дэлегаты канферэнцыі [[Горад Маладзечна|Маладзечанскай]] філіі ТБМ прынялі зварот «Не стварайце канфрантацыі вакол моўнага пытання!» да [[Прэзідэнт Беларусі|прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] і старшыні Вярхоўнага Савета [[Мечыслаў Іванавіч Грыб|Мечыслава Грыба]].
 
ТБМ увайшло ў склад Аргкамітэта па святкаванні 50-х угодкаў Перамогі на гітлерызмам. Ініцыятарам стварэння грамадскага Аргкамітэта выступіла Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне ветэранаў.
 
==== Май: спыненне афіцыйнай падтрымкі ТБМ дзяржавай ====
'''25 мая''' Сакратарыят ТБМ з прычыны спынення падтрымкі з боку дзяржавы звярнуўся па дапамогу да ўсіх камерцыйных структур, фірмаў, сумесных прадпрыемстваў, банкаў, усіх грамадзян, каму дарагія родная мова, нацыянальнае адраджэнне Беларусі. Было прыпынена фінансаванне газеты «Наша слова», паўстала пытанне аб зачыненні [[кіёск]]а ТБМ на [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекце Скарыны]], узніклі цяжкасці з аплатай арэнды памяшканняў, камунальных паслуг.
 
==== Кастрычнік: IV з'езд ТБМ ====
'''6 кастрычніка''' ў памяшканні Дома літаратара ў Мінску адбыўся IV з'езд ТБМ. Бралі ўдзел дэлегаты ад 132-х рэгіянальных арганізацый. Яны абмеркавалі стан роднай мовы, актуальныя праблемы беларушчыны ды супрацьстаяння русіфікацыі. З'езд прыняў пастанову, зварот да выбаршчыкаў. Старшынёй зноў быў абраны Ніл Гілевіч.
 
=== 1996 год ===
 
== Юрыдычныя падставы для дзейнасці ТБМ ==