Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎1996 год: дапаўненне
→‎1996 год: дапаўненне
Радок 314:
=== 1996 год ===
==== Люты ====
Міжнародным фондам «Еўразія» падведзены вынікі конкурсу, прысвечанага развіццю электронных камунікацый, у якім брала ўдзел Таварыства беларускай мовы. Усяго было пададзена 277 заяў з трох краін — [[Беларусь|Беларусі]], [[Малдова|Малдовы]] і [[Украіна|Украіны]]. Праект ТБМ «Электронны фонд беларускай мовы і сетка лінгвістычнай інфармацыі ў Беларусі» атрымаў фінансавую падтрымку ў памеры 15 000 долараў ЗША. Была створана навуковая рада пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук Генадзя Цыхуна, якая стала ажыццяўляць кіраўніцтва праектам.
* '''14 лютага.''' На пасяджэнні Гродзенскай рады ТБМ у рамках гарадской арганізацыі было створана грамадскае аб'яднанне — Таварыства беларускай вышэйшай школы, якое мела мэтай умацоўваць справы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ. Старшынёй быў абраны [[Алесь Аляксандравіч Астроўскі|прафесар Алесь Астроўскі]]. Быў прыняты зварот да старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі [[Сямён Георгіевіч Шарэцкі|Сямёна Шарэцкага]] і старшыні Гродзенскага аблвыканкама [[Аляксандр Іосіфавіч Дубко|Аляксандра Дубко]].
* '''21 лютага.''' «Наша слова» № 8 надрукавала заяву, падпісаную [[Ніл Сымонавіч Гілевіч|Нілам Гілевічам]], [[Рыгор Іванавіч Барадулін|Рыгорам Барадуліным]], [[Мікола Іванавіч Ермаловіч|Міколам Ермаловічам]], [[Уладзімір Міхайлавіч Конан|Уладзімірам Конанам]], [[Дзмітрый Санько|Змітром Санько]], [[Уладзімір Аляксеевіч Арлоў|Уладзімірам Арловым]] з нагоды адмены Міністэрствам адукацыі пісьмовага экзамену па беларускай мове за курс сярэдняй школы, што было ўспрынята сябрамі ТБМ як акцыя русіфікацыі.
* '''28 лютага.''' З ініцыятывы Віцебскай гарадской арганізацыі ТБМ быў наладжаны гарадскі сход па пытанні выканання Законаў «Аб мовах» і «Аб адукацыі». Акрамя сяброў ТБМ, у сходзе бралі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў, ВНУ, арганізацый, настаўнікі і бацькі вучняў беларускамоўных класаў горада Віцебска. Была прынята заява «У абарону беларускай мовы».
 
==== Красавік: пратэст ТБМ у сувязі з затрыманнямі на «Чарнобыльскім шляху» ====
Сакратарыят ТБМ прыняў заяву, у якой быў выказаны пратэст у сувязі з затрыманнямі дзяржаўнымі сілавымі структурамі ўдзельнікаў [[Чарнобыльскі шлях|акцыі «Чарнобыльскі шлях»]], якая адбылася 26 красавіка. У прыватнасці абурэнне было выказана з нагоды затрымання сябра Рады ТБМ [[Юрый Віктаравіч Хадыка|Юрыя Хадыкі]]. У заяве ўтрымлівалася патрабаванне вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху».
 
== Юрыдычныя падставы для дзейнасці ТБМ ==