Розніца паміж версіямі "Павел Пятровіч Валошын"

вікіфікацыя
(дапаўненне, абнаўленне звестак, вікіфікацыя, афармленне, шаблон)
(вікіфікацыя)
{{Цёзкі2|Валошын}}
{{Палітык
| Імя = Павел Пятровіч Валошын
== Біяграфія ==
 
У 1908—1912 гг. працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 годзе прызваны ў войска. Удзельнічаў у [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]], быў паранены, трапіў у нямецкі палон<ref name="БС"/>. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] служыў міліцыянерам у [[Горад Екацярынаслаў|Екацярынаславе]]. У жніўні 1919 у {{нп3|Антон Іванавіч Дзянікін|дзянікінскай арміі|ru|Деникин, Антон Иванович}}. Потым ваяваў на баку [[РСЧА|Чырвонай Арміі]] (у атрадзе [[Рыгор Іванавіч Катоўскі|ГР. Катоўскага]]).
 
У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уваходзіў у [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], потым у [[Беларуская партыя незалежных сацыялістаў|Беларускую партыю незалежных сацыялістаў]]<ref name="БС"/>. 31 ліпеня 1923 г. абраны дэпутатам польскага сейма<ref name="БС"/> (замест знятага і высланага з краіны [[Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі|Уладзіміра Каліноўскага]]), увайшоў у [[Беларускі пасольскі клуб]].
 
Стаў адным з заснавальнікаў [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|БСРГ]]<ref name="БС"/>, у 1926—1927 гг. член яе ЦК. У 1926 г. увайшоў у [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]]. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927 г.; на працэсе над грамадоўцамі («[[працэс 56-ці]]») асуджаны на 12 гадоў турмы<ref name="БС"/>. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932 г. у СССР<ref name="БС"/>.
 
Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сакавіка 1933 г. у Мінску. Працаваў у [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы]] і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. Арыштаваны 1 верасня 1933 г. у Мінску па адрасе: Падгорны завулак, д. 4, кв. 1 па справе «[[Беларускі нацыянальны цэнтр, справа|Беларускага нацыянальнага цэнтра]]». 9 студзеня 1934 г. Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. 9 кастрычніка 1937 г. Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу.
 
Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956. Асабовая справа П. Валошына захоўваецца ў архіве [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|КДБ Беларусі]].
== Літаратура ==
 
* ''Бергман А.'' Павел Валошын // Беларускі каляндар на 1983 год. Беласток, 1983
* / ЭГБ, т. 2.
 
== Крыніца ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|3|2|РЛ1-3|РЛ1-3}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці польскай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]]