Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎1996 год: дапаўненне
→‎1996 год: дапаўненне
Радок 321:
==== Красавік: пратэст ТБМ у сувязі з затрыманнямі на «Чарнобыльскім шляху» ====
Сакратарыят ТБМ прыняў заяву, у якой быў выказаны пратэст у сувязі з затрыманнямі дзяржаўнымі сілавымі структурамі ўдзельнікаў [[Чарнобыльскі шлях|акцыі «Чарнобыльскі шлях»]], якая адбылася 26 красавіка. У прыватнасці абурэнне было выказана з нагоды затрымання сябра Рады ТБМ [[Юрый Віктаравіч Хадыка|Юрыя Хадыкі]]. У заяве ўтрымлівалася патрабаванне вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху».
 
==== Май: сустрэча са старшынёй Вярхоўнага Савета ====
'''3 мая''' ў [[Дом урада, Мінск|Доме ўрада]] адбылася сустрэча прадстаўнікоў Таварыства беларускай мовы і [[Таварыства беларускай школы#Сучаснасць|Таварыства беларускай школы]] з [[Сямён Георгіевіч Шарэцкі|Сямёнам Шарэцкім]] — старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі — на якой ён выказаўся аб небходнасці вяртання беларускай мове страчаных ёю пазіцый у сферы адукацыі.
 
==== Чэрвень: ідэя стварэння «Белай кнігі» ====
Пінскія рэгіянальныя арганізацыі ТБМ і ТБШ правялі сумеснае пасяджэнне па пытанні стану беларускай мовай у горадзе, прыняўшы заяву «Аб праблеме падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у Рэспубліцы Беларусь».
 
'''14 чэрвеня''' ў сталічным Доме літаратара адбылося пасяджэння круглага стала на тэму «Факты знішчэння сістэмы беларускамоўнай адукацыі». Арганізатары стала — ТБМ, ТБШ, Мінскі гарадскі бацькоўскі камітэт беларускамоўных школ і класаў — у прынятай рэзалюцыі заявілі пра намер пачаць збор сведчанняў грамадзян Беларусі аб парушэннях дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі прынцыпу этнічнай і моўнай роўнасці. Гэтыя сведчанні разам з імёнамі асоб, якія, на думку аўтараў рэзалюцыі, былі вінаватыя ў парушэнні правоў чалавека, склаўшы «Белую кнігу», стануць базай для працягу праваахоўнай дзейнасці арганізацый — ініцыятараў круглага стала.
 
==== Кастрычнік: канчатковае стварэнне «Белай кнігі» ====
У сядзібе ТБМ адбылося сумеснае пасяджэнне ТБМ і ТБШ. Абмяркоўваліся бліжэйшыя планы, у прыватнасці правядзенне круглага стала з мэтай абмеркавання дзяржаўнай канцэпцыі рэформы агульнаадукацыйнай школы пад назвай «Перспектывы беларускага школьніцтва», а таксама вынікі збору матэрыялаў для «Белай кнігі». Таксама ТБМ і ТБШ распачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да прэзідэнта і ўрада краіны забяспечыць грамадзянам Беларусі канстытуцыйнае права на атрыманне адукацыі на беларускай мове.
 
'''17 кастрычніка''' на сумесным пасяджэнні Сакратарыята ТБМ і канцылярыі ТБШ было зацверджана Палажэнне «Аб „Белай кнізе“» і склад яе рэдакцыйнай камісіі, а таксама рашэнне аб арганізацыі акцыі па зборы подпісаў у абарону беларускамоўнай вышэйшай школы.
 
=== 1997 год ===
 
== Юрыдычныя падставы для дзейнасці ТБМ ==