Геконавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон, дапаўненне, абнаўленне звестак
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
|eol = 1715
}}
'''Геконавыя''', учэпістапальцыяабо '''ўчэпістапальцыя''' (''Gekkonidae'')  — [[сямейства, біялогія|сямейства]] яшчарак.
 
У сусветнай фаўне каля 80 родаў, больш як 900 відаў. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з эацэну.
 
Даўжыня 3,5—35  см. Афарбоўка шэрая або карычневая, сярод трапічных відаў  — яркаафарбаваныя. Вочы вялікія, звычайна без павек, з вертыкальнай зрэнкай. Пальцы растапыраныя, знізу ўкрытыя рагавымі пласцінкамі, якія дазваляюць перамяшчацца па вертыкальных паверхнях. Хвост ломкі, але хутка аднаўляецца (рэгенеруе).
 
Жывуць пераважна ў трапічных, субтрапічных, часткова ўмераных зонах. Большасць трымаецца на дрэвах, скалах, абрывах і інш. Селяцца ў дамах. Пустынныя віды звычайна рыюць норкі. Змрокавыя і начныя жывёлы. Найбольш вядомыя прадстаўнікі родаў [[геконы]], [[гекончыкі]] і [[эўблефары]], якія жывуць пераважна на [[Каўказ]]е і [[Крым]]е, у пустынях і паўпустынях Казахстана, Сярэдняй Азіі.
 
Кормяцца насякомымі, павукападобнымі, мнаганожкамі і інш. Многія выдаюць ціхія гукі. Амаль усе  — яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.
 
== Літаратура ==