Розніца паміж версіямі "Казяльцовыя"

4 550 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Таксон | name = Казяльцовыя | image file = Miyama-kinpouge.jpg | image descr = Казялец едкі | regnum...')
 
| ipni =
}}
'''Казяльцовыя''' (''Ranunculaceae'')  — [[сямейства, біялогія|сямейства]] двухдольных адна- і шматгадовых травяністых раслін, радзей кустоў і ліян.
 
У межах сямейства казяльцовых прасочваецца эвалюцыя ад раслін з кветкамі правільнымі, ацыклічнымі і геміцыклічнымі, з нявызначаным лікам членаў кветкі, да кветак правільных, цыклічных са стабілізацыяй гінецэя да 5 і далей да кветак зігаморфных з далейшай рэдукцыяй гінецэя да 1 ([[рагулькі палявыя]]). Характэрна выпрацоўка прыстасаванняў да распаўсюджвання пладоў ветрам; у выніку плод становіцца аднанасенным, нераскрывальным (арэшак) і на ім узнікаюць прыдаткі-валаскі — сон раскрыты (Pulsatilla patens), павойнік (Clematis), княжык (Atragene).
На Беларусі 18 родаў, каля 50 відаў, найбольш пашыраныя, [[казялец]], [[пылюшнік]], [[кураслеп]], [[рагулькі]]<ref>Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.</ref>.
 
Эвалюцыя кветак ішла ў напрамку прыстасавання да апылення рознымі насякомымі. Некаторыя віды не маюць нектарнікаў ([[павойнік]], [[пылюшнік]], [[кураслеп]], [[пралеска]]), насякомых прывабліваюць пылком. Шэраг раслін мае даволі разнастайныя нектарнікі: паглыбленні пры аснове пладалісцікаў у лотаці (Caltha), у выглядзе ямкі ў аснове пялёстка ([[казялец]], [[мышахвоснік]]), у выглядзе стамінодыяў (княжык сібірскі), з недаразвітых тычынак, з пялёсткаў (раўнаплоднік — Isopyrum, чэмер — Helleborus, чарнушка — Nigella). Для распаўсюджання пладоў вадой (гідрахарыя) у некаторых відаў казяльцовых, якія растуць на балотах, семя ахавана ад намакання шчыльным эндакарпам, а пад эпідэрмай знаходзяцца буйныя паветраныя акаркавелыя клеткі, утвараючыя плавальны пояс (казялец даўгалісты — Ranunculus lingua, казялец ядавіты — R. sceleratus). У лотаці балотнай (Caltha рalustris) насенне разбухае і ператвараецца ў плавальны орган. Іншы раз вадой разносяцца плады, прыстасаваныя для пераносу ветрам. У многіх казяльцовых плады прыстасаваны да пераносу жывёламі на іх знешніх покрывах. Кручкаватыя стылодыі [[казялец едкі|казяльца едкага]] (R. acris) і іншых з'яўляюцца органамі прымацавання да футра жывёл, пер'я птушак, адзення людзей (заахарыя, антрапахарыя). У казяльцовых назіраецца распаўсюджанне зачаткаў раслін жывёламі, птушкамі, якія з'ядаюць плады і насенне і распаўсюджваюць з экскрэментамі (эндазаахарыя). У многіх лясных відаў насенныя зачаткі раслін распаўсюджваюцца мурашкамі (мірмекахарыя).
Сярод казяльцовых многа лекавых, дэкаратыўных і ядавітых раслін.
 
На Беларусі 18 родаў, каля 50 відаў, найбольш пашыраныя, [[казялец]], [[пылюшнік]], [[кураслеп]], [[рагулькі]]<ref>Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2.  — Мн.: БелСЭ. 1979.</ref>.
{{зноскі}}
 
Казяльцовыя — расліны багатыя алкалоідамі, гліказідамі, з-за чаго некаторыя з іх — важныя лекавыя, а таксама ядавітыя. Большасць казяльцовых раслін ядавітыя. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне адоніс веснавы, боцікі і інш.. Сярод казяльцовых ёсць дэкаратыўныя з прыгожымі кветкамі, фарбавальныя і пустазельныя віды. Дэкаратыўныя віды: [[ворлікі]], [[Боцікі, расліны|боцікі]], рагулькі, чарнушка. У травастоі лугоў расліны сямейства казяльцовых — непажаданы кампанент па прычыне ўтрымання ядавітых [[алкалоіды|алкалоідаў]] і ў сувязі з гэтым непаядання іх сельскагаспадарчымі жывёламі.
{{Botanics-stub}}
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Казяльцовыя| ]]