Кактусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
| syn =
| typus =
| children name = <!--[[Падсямейства|Падсямействы]], [[Трыба, біялогія)|трыбы]] і [[Род, біялогія)|роды]]-->
| children = Гл. [[Таксанамія сямейства Кактусаў]]
| range map =
| range map caption =
Радок 29:
| ipni =
}}
'''Кактусы'''<ref name=pr>Напісанне '''Кактусы''', '''Кактусавыя''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.445</ref>, таксама '''Кактусавыя''' (''Cactaceae'') — [[сямейства]] шматгадовых сукулентных раслін з парадку [[гваздзікакветныя]].
 
== Апісанне ==
Падзяляецца на чатыры подсемейства.
Шматгадовыя травяністыя, кустовыя, радзей дрэвападобныя формы ўвышыню ад 2–5 см да 10–12 м. Сцяблы сакавітыя, зялёныя (выконваюць функцыі [[фотасінтэз]]у і транспірацыі), калонападобныя, шарападобныя ці, іншы раз, сплюшчаныя і раздзеленыя на членікі ([[апунцыя]]), большай часткай пакрытыя калючкамі. На сцяблах маюцца рэбры ці сасочкі – відазмененыя асновы лістоў. Лісты ў большасці кактусавых адсутнічаюць, у некаторых рэдукаваны да вельмі дробных, шылападобных утварэнняў (апунцыя) ці лусак ([[рыпсаліс]]); развітыя лісты ёсць толькі ў пярэскіі (''Pereskia''). Для кактусавых характэрны так званыя арэолы – відазмененыя пазушныя пупышкі, якія нясуць калючкі і валаскі. Калючкі маюць ліставое паходжанне і гамалагічныя пупышкавым лускам.
 
Кветкі адзіночныя, рэдка ў верхавінных суквеццях ([[пярэскія]]), часта буйныя і ярка афарбаваныя. Калякветнік не дыферэнцыраваны на чашалісцікі і пялёсткі. Тычынкі шматлікія (напрыклад, у карнегіі да 3500); гінецэй з 3 ці многіх пладалісцікаў; размяшчаюцца на гіпантыі; плады ягадападобныя, сакавітыя, у многіх відаў ядомыя. Многія кактусавыя цвітуць позна ўвечары ці ноччу. Апыляюцца насякомымі, птушкамі (у тым ліку калібры), рэдка кажанамі. Для фрайлеі (''Frailea'') вядома клейстагамія.
 
== Класіфікацыя ==
Падзяляецца на чатыры падсямействы. Налічваецца каля 3000 відаў.
 
== Пашырэнне ==
Лічыцца, што кактусы вылучыліся эвалюцыйна каля 30-40 млн гадоў таму, калі [[Паўднёвая Амерыка]] і [[Афрыка]] былі ўжо значна разнесеныя адзін ад адной тэктанічнымі працэсамі, але Паўночная Амерыка яшчэ не была злучаная з Паўднёвай. Хоць выкапнёвых рэштак кактусаў на сённяшні дзень не знойдзена, лічыцца, што ўзніклі яны ў Паўднёвай Амерыцы і адносна нядаўна — 5-10 мільёнаў гадоў таму — распаўсюдзіліся на паўночны кантынент.
 
Растуць ў саванах, трапічных і субтрапічных, большай часткай горных абласцях (да 4500 м над узроўнем мора), у пустынях Амерыкі. Эпіфітныя кактусавыя растуць у трапічных лясах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. [[Рыпсаліс]] (''Rhipsalis'') сустракаецца ў трапічнай Афрыцы, на астравах Мадагаскар, Шры-Ланка, Маскарэнскіх (верагодна, занесены). Некаторыя кактусавыя, галоўным чынам [[апунцыя]] (''Opuntia''), натуралізаваліся ў Аўстраліі, Індыі, краінах Міжземнамор'я.
 
== Выкарыстанне ==
Кактусавыя на іх радзіме выкарыстоўваюцца ў ежу (плады і мякаць сцёблаў), як паліва, як лёгкі будаўнічы матэрыял, для медыцынскіх мэт (лафафора – ''Lophophora'', селяніцэрэус – ''Selenicereus''). Кактусавыя – таксама дэкаратыўныя, аранжарэйныя і пакаёвыя расліны. Выведзеныя бескалючкавыя формы выкарыстоўваюцца як кармавыя расліны.
 
== Гл. таксама ==
Радок 43 ⟶ 55:
 
[[Катэгорыя:Кактусавыя| ]]
[[Катэгорыя:Сямействы раслін]]