Кактусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 32:
 
== Апісанне ==
Шматгадовыя травяністыя, кустовыя, радзей дрэвападобныя формы ўвышыню ад 2–5 2-5 см да 10–12 10-12 м. Сцяблы сакавітыя, зялёныя (выконваюць функцыі [[фотасінтэз]]у і транспірацыі), калонападобныя, шарападобныя ці, іншы раз, сплюшчаныя і раздзеленыя на членікі ([[апунцыя]]), большай часткай пакрытыя калючкамі. На сцяблах маюцца рэбры ці сасочкі — відазмененыя асновы лістоў. Лісты ў большасці кактусавых адсутнічаюць, у некаторых рэдукаваны да вельмі дробных, шылападобных утварэнняў (апунцыя) ці лусак ([[рыпсаліс]]); развітыя лісты ёсць толькі ў пярэскіі (''Pereskia''). Для кактусавых характэрны так званыя арэолы — відазмененыя пазушныя пупышкі, якія нясуць калючкі і валаскі. Калючкі маюць ліставое паходжанне і гамалагічныя пупышкавым лускам.
 
Кветкі адзіночныя, рэдка ў верхавінных суквеццях ([[пярэскія]]), часта буйныя і ярка афарбаваныя. Калякветнік не дыферэнцыраваны на чашалісцікі і пялёсткі. Тычынкі шматлікія (напрыклад, у карнегіі да 3500); гінецэй з 3 ці многіх пладалісцікаў; размяшчаюцца на гіпантыі; плады ягадападобныя, сакавітыя, у многіх відаў ядомыя. Многія кактусавыя цвітуць позна ўвечары ці ноччу. Апыляюцца насякомымі, птушкамі (у тым ліку калібры), рэдка кажанамі. Для фрайлеі (''Frailea'') вядома клейстагамія.
Радок 42:
Лічыцца, што кактусы вылучыліся эвалюцыйна каля 30-40 млн гадоў таму, калі [[Паўднёвая Амерыка]] і [[Афрыка]] былі ўжо значна разнесеныя адзін ад адной тэктанічнымі працэсамі, але Паўночная Амерыка яшчэ не была злучаная з Паўднёвай. Хоць выкапнёвых рэштак кактусаў на сённяшні дзень не знойдзена, лічыцца, што ўзніклі яны ў Паўднёвай Амерыцы і адносна нядаўна — 5-10 мільёнаў гадоў таму — распаўсюдзіліся на паўночны кантынент.
 
Растуць ў саванах, трапічных і субтрапічных, большай часткай горных абласцях (да 4500  м над узроўнем мора), у пустынях Амерыкі. Эпіфітныя кактусавыя растуць у трапічных лясах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. [[Рыпсаліс]] (''Rhipsalis'') сустракаецца ў трапічнай Афрыцы, на астравах Мадагаскар, Шры-Ланка, Маскарэнскіх (верагодна, занесены). Некаторыя кактусавыя, галоўным чынам [[апунцыя]] (''Opuntia''), натуралізаваліся ў Аўстраліі, Індыі, краінах Міжземнамор'я.
 
== Выкарыстанне ==
Кактусавыя на іх радзіме выкарыстоўваюцца ў ежу (плады і мякаць сцёблаў), як паліва, як лёгкі будаўнічы матэрыял, для медыцынскіх мэт (лафафора — ''Lophophora'', селяніцэрэус — ''Selenicereus''). Кактусавыя — таксама дэкаратыўныя, аранжарэйныя і пакаёвыя расліны. Выведзеныя бескалючкавыя формы выкарыстоўваюцца як кармавыя расліны.
 
== Гл. таксама ==
Радок 55:
 
== Літаратура ==
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях.  — Гомель: ГДУ, 2012.  — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
 
[[Катэгорыя:Кактусавыя| ]]