Пімен Панчанка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (46.191.94.49) і адноўлена версія 1679801 Хомелка: вандалізм
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Pimen Panchenko.jpg|150px|thumb|Пімен Панчанка]]
'''Пімен Емяльянавіч Панчанка ''' ({{ДН|23|8|1917}}, горад Рэвель (цяперашні [[{{МН|Талін]]}}, [[Эстонія]]) — {{ДС|2|4|1995}}). [[Народны паэт Беларусі]].
 
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміі СССР]] (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).
 
== Жыццё і творчасць ==
<!--Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.-->
 
Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], як і [[Беларусь]]. Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў [[Прыбалтыка|Прыбалтыку]].
Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці на Ашмяншчыну. Тут, у [[Бягомль|Бягомлі]], прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.
 
У 1933 г. сям'я Панчанкаў пераехала ў [[Горад Бабруйск|Бабруйск]], і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскага настаўніцкага інстытута]], які скончыў у 1939 годзе.
 
Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстраванне рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце роднай зямлі, заваёвы сацыялізма.
Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. Прымаў удзел у паходзе Савецкай[[РСЧА|Чырвонай Арміі]] ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]]. Пазней быў Бранскі, а затым — Калінінскі франты, дзе Пімену Панчанка даручылі працу на франтавой газеце «За свабодную Беларусь» і ў сатырычным часопісе «Партызанская дубінка». Адсюль паэт быў пераведзены на Паўночна-Заходні фронт пад [[Старая Руса|Старую Русу]] і працаваў там у газеце «Героический штурм». У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў [[Іран]]. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Радзімы. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу. У розныя гады ён напісаў шмат моцных па сіле эмацыянальнага ўздзеяння вершаў на гэту тэму («Апельсіны», «Кавуны», «Камсамолец з Расоншчыны», «Іх вечныя агні», «Горкая гордасць»).
 
У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе [[Вожык, часопіс|«Вожык»]], пазней перайшоў у газету [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]]. Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер [[Нёман (1945)|«Нёман»]]).
 
У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.
Радок 21:
З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.
 
У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з папулярных паэтаў у СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на беларускую мову творы [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], М. Нагнібеды, [[Яніс Райніс|Я. Райніса]], [[Фрыдрых Шылер|Ф. Шылера]] і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.
 
Другая палова 801980-х — пачатак 901990-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. Настаў час падводзіць вынікі, і Пімен Панчанка пачынае бескампрамісны суд над самім сабою. Цяжка знайсці ва ўсім былым [[СССР]] і [[БССР]] другога такога паэта, хто быў бы здольны ўзяць усю віну на сябе за тое бязладдзе ў Беларусі канца 801980-х гг. мінулага стагоддзя, хто б так шчыра каяўся, хоць асабіста ні ў чым не быў вінаваты. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і [[эсэ]], успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.
 
Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў.
Радок 68:
* Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).
 
* Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («[[Разбойнікі, п'еса|Разбойнікі]]»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф'ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.
 
== Літаратура ==
* Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994.
* Беларускія пісьменнікі (1917—1990). — Мінск, 1994.
* Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1994.
* Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
Радок 83:
* [http://www.lgz.ru/article/1677/ Самый народный. ЮБИЛЕЙ. К 90-летию со дня рождения народного поэта Беларуси Пимен ПАНЧЕНКО] {{ref-ru}} // «Литературная газета», 2007
* [http://archives.gov.by/index.php?id=339502 П. Панчанка. Верш «Даты». Аўтограф. &#91;1973&#93; ]
* [http://news.tut.by/culture/304269.html РукапiсыРукапісы не гараць. Пімен Панчанка]
 
{{без карткі|Пісьменнік}}
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}