Эйшышкес: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Эйшышкі у Горад Эйшышкес
Радок 68:
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] Эйшышкі занялі нямецкія войскі. Увосень [[1918]] тут сфарміравалася самаабарона — польская ваенная арганізацыя, мэтай якой была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Узначаліў яе капітан Казімір Ільцэвіч<ref>Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 47-48.</ref>. [[7 чэрвеня]] [[1919]] Эйшышкі разам з усім [[Лідскі павет, Расійская імперыя|Лідскім паветам]] увайшлі ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі<ref>Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.</ref>. Урад [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] фармальна лічыў мястэчка часткай сваёй тэрыторыі, як і бальшавікі — часткай [[БССР]].
 
Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Эйшышкі апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], дзе сталі цэнтрам гміны. За польскім часам мястэчка называлі «ВіленкімВіленскім прадмесцем», бо перакупнікі з Вільні прыязджалі сюды набываць разнастайныя прадукты<ref>Мірон Брaніслаў Нарбут. Ліда і лідзяне // «Zіemіa Lіdzka», 1997.</ref>.
 
У [[1939]] Масква перадала Эйшышкі [[Літва|Літве]]. [[3 жніўня]] [[1946]] паселішча атрымала статус горада. У [[1950]] Эйшышкес стаў цэнтрам раёна (з [[1972]] у Шальчынінкайскім раёне).