Свята-Георгіеўская царква (Бабруйск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
вікіфікацыя
Радок 19:
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль = [[псеўдарускі стыль]]
|Аўтар праекта =[[Аляксандр Ягоравіч Штаўберт|А. Я. Штаўберт]]<ref>[http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2875208&strq=l_siz=20 Царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (Бабруйск, горад; Магілёўская вобласць)]</ref>
|Аўтар праекта =
|Будаўнік =
|Заснавальнік =
Радок 34:
|Commons =
}}
'''Свята-Георгіеўская царква''' (у народнай традыцыі - — '''Белая Царква''') - — [[праваслаўная царква]] ў [[Бабруйск]]у. Размешаная па адрасе Карбышава, 4.
 
== Гісторыя ==
Царква пабудавана ў [[1905]]—[[1907]] па праекце [[Аляксандр Ягоравіч Штаўберт|А. Штаўберта]] як гарнізонны храм для воінскіх частак, размешчаных у [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасці]]. У пачатку [[20 стагоддзе|ХХ ст.]], у сувязі са стратай фартыфікацыйнага значэння Бабруйскай крэпасцю была дазволена забудова эспланады - — прасторы вакол сценаў, забароненага для будаўніцтва з прычыны абарончых мэт. Адпаведна, новы гарнізонны храм быў пабудаваны ў непасрэднай блізкасці ад галоўнага ўваходу ў крэпасць, на Мінскам фарштаце. У [[1907]] [[Мінская епархія|епіскап Мінскі і Тураўскі]] [[Міхаіл (Цемнарусаў)]] асвяціў храм. Верагодна, што храм наведваў падчас свайго візіту ў Бабруйск у [[1916]] цар [[Мікалай II, расійскі імператар|Мікалай II]].
 
У [[1928]] з храма скідаюцца купалы, руйнуецца званіца, а ў будынку размяшчаецца швейная майстэрня. У гады вайны ў храме размяшчаліся нямецкія аўтарамонтныя майстэрні, а па яе канчатку - — сталовая і бібліятэка імя Леніна. У [[1990]] храмавы будынак вернуты вернікам.
 
План рэстаўрацыі быў складзены такім чынам, каб адноўлены храмавы будынак паўтараў разбураны нават у дробных дэталях. У [[1992]] распачатае будаўніцтва званіцы, у верасні [[1992]] набываюцца званы. [[19 снежня]] [[1992]] [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэт]], Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, служыць у Свята-Георгіеўскім храме і благаслаўляе працы па яго ўзнаўленні. У сакавіку [[1993]] на званіцу ўздымаецца ўвянчаны пазалочаным крыжам шатровы дах з купалам. У [[1994]] усталяваны шацёр з купалам і крыжам над алтарнай часткай, у асяроддзі чатырох малых купалаў з крыжамі. [[1995]] храм цалкам абтынкаваны, усталяваныя дзверы і вокны. У гэтым жа годзе ў храме ўсталяваны разьбяны іканастас з абразамі працы майстроў маскоўскае іканапіснае школы.
 
У маі [[1996]]—[[1 лістапада]] [[1998]] будуецца двухпавярховы Духоўна-асветніцкі цэнтр з памяшканнем для правядзення таемства вадохрышча. Цяпер цэнтр аб'ядноўвае не толькі адукацыйную, але і выдавецкую, дабрачынную, місіянерскую, вучэбна-метадычную дзейнасць. Пры цэнтры працуюць нядзельная школа, маладзёжны цэнтр святога [[Іаан Багаслоў|Іаана Багаслова]], сятрыцтва святой [[Юліянія Лазараўская|Юліяніі Лазараўскай]], метадычны кабінет, царкоўная бібліятэка. Цэнтр каардынуе супрацоўніцтва з органамі выканаўчай улады, адукацыі і аховы здароўя, дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі, выпраўленчымі ўстановамі, воінскімі часткамі, праводзіць семінары і канферэнцыі.
 
Падчас стварэння ў [[2004]] [[Бабруйская і Быхаўская епархія|Бабруйскай праваслаўнай епархіі]], царква была абвешчана кафедральным саборам, але разам з аднаўленнем [[Свята-Мікольская царква, Бабруйск|Свята-Мікольскай царквы]] кафедра была перанесена туды.
Радок 50:
 
== Клірыкі ==
* парах протаіерэй Генадзь Вейга,
* іерэй Васіль Макарчыкаў,
* іерэй Сяргей Яроміч,
* іерэй Мікалай Калола,
* дыякан Дзмітрый Сівакоў
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==