Розніца паміж версіямі "Мальвакветныя"

505 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Таксон | image file = Pimelea_sp1.jpg | image title = | image descr = ''Pimelea'' | regnum = Расліны | parent...')
 
 
Дрэвы, хмызнякі і травы парадку мальвакветныя маюць чарговыя, рэдка супраціўныя простыя ці (радзей) складаныя лісты з прылісткамі. Маладыя часткі раслін нярэдка пакрыты шматлікімі зорчатымі валаскамі. У парэнхімных тканках звычайна слізевыя клеткі, поласці ці каналы. Кветкі ў рознага роду цымозных суквеццях, але нярэдка адзіночныя, большай часткай двухполыя, актынаморфныя, 5-членныя, з двайным калякветнікам. Чашалісцікі свабодныя ці зрослыя. Пялёсткі звычайна свабодныя, у бутоне часта скручаныя. Тычынкі, як правіла, у 2 кругах; знешні круг часта адсутнічае ці ператвораны ў стамінодыі, а колькасць членаў унутранага круга звычайна павялічана, і яны зрастаюцца або ніцямі ў калонку вакол гінецэя, або ў некалькі пучкоў. Гінецэй цэнакарпны, звычайна з многіх карпел. Завязь верхняя, шматгняздовая з адным або многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе ці на кожнай плацэнце. Плады сухія каробачкі ці мясістыя або аднанасенныя арэхі ці ягады.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
 
{{Botanics-stub}}
 
[[Катэгорыя:Мальвакветныя| ]]
[[Катэгорыя:Парадкі раслін]]