Берасцейская унія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Swamp (размовы | уклад)
др прапушчана коска
Радок 20:
Пасля прыняцця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый — знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб'яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з [[Клімент VIII, Папа Рымскі|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з'ехаліся прыхільнікі уніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідарам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз'ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.
 
Грамадства ўспрыняла ўвядзенне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала, асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала аніякіх змен — так не магла захавацца чысціня «першапачатковасці» хрысціянства. Увядзенне уніі прымалася як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныя дзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання папе, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія кафедры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафата Кунцэвіча]] ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам — Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву.
 
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве, значна дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, збольшага не збыліся. Больш удала Ватыкан і Кракаў дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВКЛ. Пад час контррэфармацыі яны амаль усе перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць Беларускіх феадалаў страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.