Кнігі Сівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
 
У апошнія гады Рэспублікі змест Сівіліных кніг стаў прадметам палітычнай барацьбы. [[Цыцэрон]], гаворачы аб іх, лічыць, што «''у іх больш мастацтва і стараннасці, чым натхнення і абуджэння''», а таксама паказвае на наяўнасць у іх [[акрастых]]оў<ref>Цыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 111-112</ref> (аб акрастыхах кажа і Дыянісій).
* У [[63 да н.э.|63 годзе да н.э.]] у Рыме абмяркоўвалі весткі, што паводле кніг Сівілы царскую ўладу ў Рыме прадказалі тром Карнэліям: двое з іх - [[Сула]] і [[Луцый Карнэлій Цына|Цына]], трэцім жа жадаў быць [[Публій Карнэлій Лентул Сура]]<ref>Цыцэрон. Супраць Катыліны ІІІ 9; IV 12; Салюсцій. Аб змове Катыліны 47, 2; Плутарх. Цыцэрон 47, 2; Флор. Рымскія войны IV 1, 8</ref>.
* У [[57 да н.э.|57 годзе]] егіпетскі цар [[Пталамей XII|Пталамей]], выгнаны александрыйцамі, дабіваўся ш Рыме свайго вяртання. Вырашана было звярнуцца да Сівіліных кніг, і калегія, знайдзя там верш, вырашыла, што яны не рэкамендуюць дасылаць войска ў Егіпет. Тады трыбун Гай Катон апублікаваў гэіае рашэнне, нягледзячы на забарону абвяшчаць яго<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 15, 2-3; Цыцэрон. Ліст да Лентула Спінтэра, ліпень 56 года (Лісты да блізкіх І 7, 4 = ліст "116); Апіан. Рымская гісторыя XI 51; XIV 24</ref>. Нягледзячы на гэта праконсул Сірыі [[Габіній]], атрымаўшы хабар ад Пталамея, ўварваўся ў Егіпет і аднавіў цара на троне. Пазней Габіній быў прыцягнуты да суда, бо паводку 54 года палічылі нябеснай карай<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 55</ref>. [[Цыцэрон]] абвінавачваў Габінія, але той быў апраўданы дзякуючы падтрымцы Пампея і Цэзара<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 59, 3; 61, 3; 62, 1-3</ref>.
* У 49 годзе, калі пачалася грамадзянская вайна, атрымалі распаўсюджванне асобныя аракулы, якія прыпісвалі Сівіле<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя XLI 14, 4</ref>.
Радок 63 ⟶ 64:
 
У [[18 да н.э.|18 годзе да н.э.]] па загаду [[Актавіян Аўгуст|Аўгуста]] іх тэкст быў перагледжаны і перапісаны ўластнаручна квіндэцэмвірамі<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя LIV 17, 2</ref>. Аўгуст, стаўшы ў 12 годзе [[Вялікі пантыфік|вялікім пантыфікам]], загадаў спаліць прарочаскія кнігі, захаваўшы толькі кнігі сівіл, якія былі памешчаны ў двух пазалочаных скрынях пад храмам Апалона Палацінскага<ref>Святоній. аўгуст 31, 1</ref> і забараніў захоўваць прыватным асобам прадказанні<ref name=autogenerated1>Тацыт. Аналы VI 12</ref>.
 
У [[15]] годзе н.э., калі ў Рыме адбылася паводка, сенатар [[Азіній Гал]] прапанаваў прапанаваў звярнуцца да Сівіліных кніг, але імператар [[Тыберый]] не згадзіўся<ref>Тацыт. Аналы І 72</ref>, тлумачачы паводку натуральнымі прычынамі, і прызначыў камісію з 5 сенатараў для назірання за ракой<ref>Дыен Касій. Рымская гісторыя LVII 18, 4-5</ref>.
* У [[19]] годзе Тыберый абвясціў фальшывымі асобныя вершы і загадаў правесці расследаванне сапраўднасці<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя LVII 18, 4-5</ref>.
* У [[32]] годзе сенат абмяркоўваў пытанне аб далучэнні да кніг яшчэ аднаго зборніка па прапанове квіндэцэмвіта Канінія Гала, а Тыберый сказаў, што пад імём Сівіля распаўсюджваецца «''лухта''»<ref name=autogenerated1/>.
* У [[64]] годзе, пасля вялікага пажара Рыма, пасля зварота да Сівіліных кніг было вырашана здзейсніць набажэнствы [[Вулкан, міфалогія|Вулкану]], [[Цэрэра|Цэрэры]] і [[Празэрпіна|Празэрпіне]], а матроны павінны былі прынесці ахвяры [[Юнона|Юноне]]<ref>Тацыт. Аналы XV 44</ref>. Акрамя вершаў, якія былі папулярнымі ў 19 годзе, у той год народ паўтараў таксама радок, быццам бы складзены Сівілай і прадказваючы праўленне «матказабойцы», г.зн. [[Нерон]]а<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя. LXII 18, 4</ref>.
* У [[242]] годзе адбыліся страшэнныя землятрусы па ўсёй імперыі, выклікаўшыя гібель гарадоў. Пасля выканання рэкамендацый Кніг яны спыніліся<ref>Юлій Капіталін ([[Гістарыёграфы Аўгустаў]]). Трое Гардыянаў 26, 2, са спасылкай на гісторыка Корда</ref>.
* У [[262]] годзе адбыліся моцныя землятрусы, шэраг гарадоў былі затоплены морам. Па рэкамендацыі Сівіліных кніг здзейснілі ахвярапрынашэнне Юпітэру Збаўцы<ref>Трэбелій Паліон ([[Гістарыёграфы Аўгустаў]]). Двое Галіенаў 5, 5</ref>.
* У [[270]] годзе ў Сівіліных кнігах знайшлі згадку аб тым, што дзяля перамогі трэба прынесці ў ахвяру пярвейшага з сенатарскага саслоўя. Тады сваім жыццём вырашыў ахвяраваць імператар [[Клаўдзій II|Клаўдзій]] (ён памёр ад чумы)<ref>[[Аўрэлій Віктар]]. Аб цэзарах 34, 3; Вытрымкі аб жыцці і норавах рымскіх імператараў 34, 4</ref>.
* У [[271]] годзе рымляне пацярпелі паражэнне ад [[Маркаманы|маркаманаў]]. [[Аўрэліян]] вырашыў звярнуцца да Сівіліных кніг, адбылося паседжанне сената. У зборніке «[[Гістарыёграфы Аўгустаў]]» нават прыводзіцца сенатскае пастанаўленне, верагодна, выдуманае<ref>Флавій Вапіск ([[Гістарыёграфы Аўгустаў]]). Аўрэліян 18, 5-20, 8</ref>. Пасля гэтага маркаманы былі разбіты.
* У [[312]] годзе [[Максенцый]] звяртаўся да Сівіліных кніг перад [[Бітва у Мульвійскага маста|бітвай на Мульвійскім мосце]]<ref>[[Засім]]. Новая гісторыя ІІ 15; [[Лактанцый]], Аб смярцях праследавацеляў 44</ref>.
* У [[363]] годзе, калі [[Флавій Клаўдзій Юліян|Юліян]] рыхтаваўся да вайны з персамі, ён атрымаў адказ, што згодна з Сівілінымі кнігамі імператар не павінен перасякаць меж дзяржавы ў гэтым годзе<ref>Аміан Марцэлін. Рымская гісторыя ХХХІІІ 1, 7, пар. ХХХ 4, 11</ref>. 19 сакавіка таго ж года згарэў храм Апалона Палацінскага, але Сівіліны кнігі былі выратаваны<ref>Аміан Марцэлін. Рымская гісторыя ХХХІІІ 3, 3</ref>.
 
Акрамя таго, сцвяржалі, што [[Адрыян]] даведаўся аб сваёй будучай уладзе з Сівіліных кніг<ref>Элій Спартыян ([[Гістарыёграфы Аўгустаў]]). Адрыян 2, 8</ref>. У Сівіліных кнігах таксама знаходзілі прадказанне аб імператары [[Проб]]е<ref>Флавій Вапіск ([[Гістарыёграфы Аўгустаў]]). Тацыт 16, 6</ref>.
 
У [[405]] годзе [[Стыліхон]] загадвае спаліць кнігі, што і было выканана; іх лёс аплакаў паэт [[Клаўдзій Рутылій Намацыян|Рутылій Намацыян]]<ref>Рутілій Намацыан. Вяртанне на радзіму ІІ 52-60</ref>.
 
== Урыўкі ==
Цытаты з кніг з'яўляюцца толькі ў творах ІІ стагоддзя н.э.і выклікалі сумненні ў іх праўдзівасці. [[Флягонт з Трал]] прыводзіць 70 радкоў з тэкста аракула, які ўтрымлівае акрастых і быў абвешчаны ў 125 годзе да н.э. Верагодна, гэты тэкст аўтэнтычны<ref>Артыкул В. Н. Ілюшачкніна і каментарый да пераклада Флягонта (Вестник древней истории. 2001. №3); ''Doria L. B. P.'' Oracoli Sibillini tra Rituali e Propaganda: Studi su Plegonte di Tralles. Napoli, 1983.</ref>.
 
== Літаратура ==