Аплікацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 3:
 
На [[Беларусь|Беларусі]] аплікацыяй аздабляюць [[адзенне]], куфры, [[шкатулка|шкатулкі]] і інш. рэчы. Аплікацыяй каляровымі баваўнянымі шнурамі (каснікамі, касіцамі), палоскамі тонкай скуры, сукна ўпрыгожвалі традыцыйнае жаночае і мужчынскае суконнае адзенне. У 19 — 1-й палове 20 ст. на Палессі аплікацыяй арнаментавалі сарочкі, фартухі, спадніцы, галаўныя ўборы, кажухі (кобрынскі строй, мотальскі строй), жаночыя кабаты (калінкавіцкі строй, турава-мазырскі строй). Ужываліся каляровыя валаскі саціну, разнаколерная тасьма, стужкі, [[гузік]]і і інш., якія нашывалі ў выглядзе хвалепадобных ліній, геаметрычных і стылізаваных раслінных узораў. На [[Віцебская вобласць|Віцебшчыне]] (часткова на [[Магілёўская вобласць|Магілёўшчыне]] і [[Гомельская вобласць|Гомельшчыне]]) аплікацыяй з кавалачкаў каляровых тканін упрыгожваюць плоскія падушачкі-падручнікі. Драўляныя куфэркі, шкатулкі, сальніцы, рамкі для фатаграфій і люстэркаў аздабляюць аплікацыю аднатоннай ці паліхромнай саломкай. На Міншчыне і Гродзеншчыне ([[Старадарожскі раён|Старадарожскі]], [[Любанскі раён|Любанскі]], [[Смаргонскі раён|Смаргонскі]], [[Ашмянскі раён]]ы) у тэхніцы саломкавай аплікацыі робяць насценныя дываны, кампазіцыя якіх аналагічна тканым і маляваным [[дыван]]ам.
 
{{няма катэгорый}}