Піраміда (збудаванне): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q12516 на Wikidata
др афармленне
Радок 1:
{{значэнні2|Піраміда}}
[[File:Gizeh Cheops BW 1.jpg|thumb|[[Піраміда Хеопса]]]]
[[File:Teonate.JPG|thumb|[[Піраміда Сонца]]]]
'''Піраміда'''  — манументальнае [[збудаванне]] ў форме звычайнай правільнай геаметрычнай [[піраміда, геаметрыя|піраміды]], у якой бакавыя стораны сыходзяцца ў адной кропцы. Паводле функцыянальнага прызначэння піраміды ў старажытнасці былі месцам пахавання, або адпраўлення культу. Аснова пірамідаўпіраміды можа быць трохкутнай, чатырохкутнай або ў форме [[многавугольнік]]а з адвольным лікам вяршынь, але найбольш распаўсюджанай версіяй з'яўляецца чатырохвугольная аснова. Часта піраміды не з'яўляюцца ідэальнымі геаметрычнымі пірамідамі, а пабудаваныя ў форме асобных [[тэраса|тэрас]], памер якіх памяншаецца з вышынёй.
 
У суцэльнай пірамідзе [[цэнтр масы]] знаходзіцца даволі нізка, а верхнія частка канструкцыі ляжыць на шырокіх і стабільных ніжніх пластах, што дазваляла старажытным цывілізацыям, якія не мелі дастатковых ведаў аб будаўніцтве, будаваць стабільныя манументальныя збудаванні.
 
Паводле функцыянальнага прызначэння піраміды ў старажытнасці былі месцам [[пахаванне|пахавання]], або адпраўлення культу. У сваёй класічнай форме піраміды склаліся ў IIІ-IIIIІ—II тыс. да н.э. ў [[Старажытны Егіпет|Старажытным Егіпце]] як пахаванні фараонаў (грабніцы). Іх налічваецца каля 100 разнастайных па памерах і функцыях у рознай ступені захаванасці. Самыя вялікія піраміды пабудаваны ў [[Горад Гіза|Гізе]] для [[фараон]]аў IV дынастыі: [[піраміда Хеопса]] (выш.вышыня 146,6 м), Хефрэна (выш.вышшыня 143,5 м), Мікерына (выш. 66,5 м). Паводле [[Герадот]]а, піраміда Хеопса будавалі 100 тыс. чал. на працягу 20 гадоў (з'яўляецца адным з 7 дзівосаў свету). Кожная піраміда, акрамя наземнай часткі з калідорамі і рытуальнымі камерамі, мае падземную частку з сістэмай лабірынтаў, шахтаў і інш. Функцыі пірамід канчаткова не высветлены. Яны выраслі з мегалітычнай традыцыі першабытнасці і ўключаюць у сябе сінтэз розных ідэйных, рытуальных, мемарыяльных мэтаў. Асноўны будаўнічы матэрыял  — каменныя блокі, часам цэгла і разнастайнае запаўненне ўнутраных частак.
 
У [[Шумер]]ы, [[Вавілон]]е і Асірыі ступеньчатыя збудаванні пірамідальнага тыпу  — [[зікурат]]ы  — выкарыстоўвалі ў якасці асновы для храма ці іншага месца пакланення багам (напр., [[Вавілонская вежа]]). У І тыс. да н.э. ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы будавалі насыпныя храмы ў выглядзе ўсечаных пірамід (Тыкаль, Гватэмала; [[Чычэн-Іца]], Мексіка). У старажытна-рымскім і новаеўрапейскім мастацтве матыў піраміды часта выкарыстоўвалі ў збудаваннях мемарыяльнага тыпу.
 
Нарвежскі даследчык [[Тур Хеердал]] называў пірамідамі апісаныя ім малагабарытныя пабудовы на востраве [[Тэнерыфэ]] пад назвай [[піраміды Гуімар]] і на [[Мальдыўскія астравы|Мальдыўскіх астравах]]. З нядаўна пабудаваных пірамідаў вядомыя шкляныя піраміды ў парыжскім [[Луўр]]ы, [[Палац Міру і Згоды|піраміда Міру]] ў [[Астана|Астане]] і [[піраміды Голаду]] ў [[Расія|Расіі]].
 
== Літаратура ==
* ''Лазука, Б. А. '' Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.'' Мінск, 2001. ISBN 985-01-0124-5
 
[[Катэгорыя:Піраміды]]