Біягеацэноз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Біягеацэноз'''  — гістарычна складзеная сукупнасць жывых ([[біяцэноз]]) і нежывых ([[біятоп]]) кампанентаў аднароднага ўчастка сушы, дзе адбываецца кругаварот рэчываў і пераўтварэнне энергіі.
 
Тэрмін прапанаваў рускі геабатанік [[Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў|У. М. Сукачоў]] у 1942 годзе для абазначэння экасістэм на аднародных участках сушы.
 
Біягеацэноз уключае дзве структурныя часткі  — біяцэноз і біятоп. Кожная з гэтых частак складаецца з пэўных кампанентаў, якія паміж сабой узаемазвязаны.
 
Біягеацэноз і [[экасістэма]]  — блізкія паняцці, якія абазначаюць біясістэмы аднаго ўзроўню арганізацыі. Агульнай прыкметай для гэтых сістэм з'яўляецца наяўнасць у іх абмену рэчывам і энергіяй паміж жывым і нежывым кампанентамі. Аднак названыя паняцці не з'яўляюцца сінонімамі. Экасістэмы маюць розную ступень складанасці, розныя маштабы, яны могуць быць натуральнымі (прыроднымі) і штучнымі (створанымі чалавекам). Экасістэма не мае пэўнай размернасці. Біягеацэноз адрозніваецца тэрытарыяльнай абмежаванасцю і пэўным складам папуляцый (біяцэноз). Яго межы вызначаюцца наземным раслінным покрывам ([[фітацэноз]]ам). Змяненне расліннасці сведчыць пра змяненне ўмоў у біятопе і пра мяжу з суседнім біягеацэнозам. Напрыклад, пераход ад драўніннай расліннасці да травяністай сведчыць пра яго мяжу паміж лясным і [[луг]]авым біягеацэнозамі. Біягеацэнозы вылучаюць толькі на сушы. Значыць, паняцце «экасістэма» больш шырокае, чым «біягеацэноз».
 
3 пункту погляду забеспячэння пажыўнымі рэчывамі біягеацэнозы аўтаномныя (незалежныя ад іншых біягеацэнозаў). У іх замкнуты кругаварот рэчываў паміж арганізмамі і навакольным асяроддзем, які забяспечвае адзінства жывой і нежывой прыроды.
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С.  С.  Маглыш, А.  Я.  Карэўскі; пад рэд. С.  С.  Маглыш; пер. з рус. мовы В.  У.  Клімко.  — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8
 
[[Катэгорыя:Экасістэмы]]