Кнігі Царстваў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB
clean up, replaced: мэтай → метай (2), метай → мэтай (2), годаў → гадоў using AWB
Радок 5:
Аўтарамі кніг Царстваў лічаць [[прарок]]аў, якія пераемна занатоўвалі падзеі свайго часу. Так, напрыклад, паводле сведчання іўдзейскгаа падання і першага раздзелу [[Кніга летапісаў|кнігі летапісаў]], аўтарамі 1 і 2 кнігі Царстваў былі прарокі [[Самуіл]] (24 раздзелы), [[Нафан, прарок|Нафан]] і [[Гад, прарок|Гад]], а трэцяй і чацвёртай — [[Ахія, прарок|Ахія Сіламлянін]] (3Цар. 11:29), [[Ада]] і [[Ісая]] (2Пар. 30:11}}, 2Пар. 33:32 і інш.). Верагодна, 3 і 4 кнігі Царстваў прыведзены ў цяперашні выглад і склад пісьменнікам часоў [[Вавілонскі палон|Вавілонскага палону]], як мяркуюць — [[Ездра]]м, які карыстаўся «Гісторыяй Саламона» (3Цар. 11:41), «Летапісам цароў іўдзейскіх» і «Летапісам цароў Ізраільскіх» (гл. 3Цар. 14:19, 29; 3Цар. 15:7; 3Цар. 16:5, 14; 4Цар. 1:18; 4Цар. 8:23; 4Цар. 10:34 і інш.). Летапісы гэтыя не варта змешваць з дзяржаўнымі актамі і афіцыйнымі запісямі, якія вялі прыдворныя чыноўнікі ў [[Іўдзейскае царства|Іўдзейскім царстве]] (гл. 3Цар. 4:3; 4Цар. 18:18, 37), аднак наўрад ці існавалі ў [[Ізраільскае царства|Ізраільскім]].
 
Чыноўнікі ад ураду не маглі так строга крытычна і пагрозліва выкрывальна ставіцца да дзейнасці цароў, як гэта робяць складальнікі «летапісаў», што служылі крыніцай 3 і 4 кніг Царстваў. Ёсць меркаванне, заснаванае на іўдзейскім паданні, паводле якога 3 і 4 кнігі Царстваў складзеныя прарокам [[Ерамія, прарок|Ераміем]], аднак гэту думкю нельга прыняць: трэцяя і чацвёртая кнігі Царстваў складзеныя ў другі перыяд Вавілонскага палону (гл. 4Цар. 25:27 і наст.) і ў зямлі паланення, тым часам як прарок Ерамія апошнія гады жыцця правёў не ў [[Вавілон]]е, а ў [[Старажытны Егіпет|Егіпце]]. Кнігі Царстваў ахопліваюць каля 600 годаўгадоў жыцця яўрэйскага народа, ад нараджэння [[Самуіл, прарок|прарока Самуіла]] да вызвалення [[Іяхонія|Іяхоніі]] з вязніцы ў 37-м года па яго перасяленні ў Вавілон (каля [[1170 да н.э.|1170]]—[[567 да н.э.]]).
 
Кніга першая, пачынаючы гісторыю яўрэйскага народа ад нараджэння [[Самуіл]]а, даводзіць яе да смерці цара [[Саул]]а — 110 гадоў; другая апісвае валадаранне [[Давід]]а — 40 гадоў: трэцця выкладае гісторыю ад [[Саламон]]а да [[Іасафат]]а — 120 гадоў, чацвёртая — ад смерці [[Ахаў|Ахав]]а да палону вавілонскага — каля 335 гадоў.