Псілотавыя: Розніца паміж версіямі

1 971 байт дададзены ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''Псілотавыя''' (''Psilotopsida'') — [[клас, біялогія|клас]] вышэйшых раслін. Уключае адзінае сучаснае сямейства ''Psilotaceae''.
 
Псілотавыя – старажытнейшая група вышэйшых раўнаспоравых раслін, якая, па ўсёй верагоднасці, бярэ пачатак непасрэдна ад рыніяфітаў і дажыла да нашых дзён. У сваёй эвалюцыі яны зайшлі далей за рыніяфітаў па шляху спецыялізацыі і ўяўляюць сабой замкнутую галіну эвалюцыі вышэйшых раслін. Вучоныя-батанікі ўказваюць на роднасныя сувязі псілотавых з папарацепадобнымі, з класам вужоўнікавых (''Ophioglossopsida'').
Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць эпіфіты.
 
Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць эпіфіты. Сцёблы прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на карэнішча. Сапраўдных каранёў няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі лісцямі. Функцыю [[фотасінтэз]]а выконваюць у асноўным сцёблы.
 
У псілотавых спарангіі ўтвараюць сінангіі. Гаметафіт псілотавых буры, пазбаўлены [[хларафіл]]у, мікатроф, гіфы грыба пранікаюць праз [[рызоіды]] амаль ва ўсе клеткі. Гаметафіт мае радыяльна-сіметрычную будову, аднаразова ці двойчы дыхатамічна разгалінаваны і вельмі падобны на кавалак рызамоіда даўжынёй да 18 мм і дыяметрам да 2 мм. Уся паверхня яго пакрыта аднаклетачнымі рызоідамі. Унутраная дыферэнцыяцыя гаметафіта вельмі слабая – іншы раз слабаразвітая стэла з трахеід, акружаных флаэмай і эндадэрмай. Антэрыдыі і архегоніі рассеяны па ўсёй паверхні гаметафіта. У антэрыдыях развіваюцца мнагажгуцікавыя [[сперматазоіды]]; архегоніі пагружаныя, з кароткай шыйкай.
 
[[Споры]] ўтвараюцца на галінках і прарастаюць у цыліндрычнае галінастае ўтварэнне. Гэты «заростак» утварае [[гаметы]], у архегоніі гаметы зліваюцца, а затым з [[зігота|зіготы]] ізноў развіваецца прамастойнае споравае пакаленне.