Астракветныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
| eol = 4205
}}
'''Астракве́тныя''' (''Asterales'', або ''Synandrae'') — [[атрад|парадак]] [[двухдольныя|двухдольных раслін]]; уключае каля 28 тыс. [[від, біялогія|відаў]] (900—1000 [[род]]аў), распаўсюджаных па ўсім зямным шары і прадстаўленых ва ўсіх [[кліматычныя зоны|кліматычных зонах]]. У [[Сістэма APG II|сістэме класіфікацыі APG II]] уключаны ў групу [[эвастэрыды II]].
 
== Апісанне ==
Гэта шматгадовыя ці аднагадовыя [[травы]] і паўхмызнякі, радзей хмызнякі, ліяны ці невялікія дрэвы. Лісты чарговыя ці радзей супраціўныя, часам кальчаковыя, простыя, ад цэльных да расчлененых, бываюць рэдукаваныя, без прылісткаў. Характэрна прысутнасць запаснога вугляводу інуліну. Кветкі сабраны ў рацэмозныя (батрычныя) суквецці кошыкі.
Апошні ўяўляе сабой кветаложа — выцягнутае, выпуклае ці ўвагнутае. Звонку кветаложа акружана абгорткай з відазмененых верхавінкавых лістоў. Абгортка можа быць з аднаго раду або яна шматрадная ([[бадзяк]]), чарапічная ці кручкаватая ([[лопух]]).
 
Асобныя кветкі кошыка сядзяць на плоскім, больш ці менш выпуклым ці нават верацёнападобным агульным кветаложы. У кошыках з аднароднымі кветкамі краявыя (прамянёвыя) кветкі — жаночыя ці бясплодныя, а цэнтральныя (дыскавыя) — двухполыя ці функцыянальна мужчынскія. Калякветнік і андрацэй 5-членныя ці рэдка чатырохчленныя. Трубка чашачкі разам з асновай трубачкі венчыка поўнасцю прырасла да завязі, і яе свабодныя лопасці звычайна моцна відазме-нены і ператвораны ў чубок, ці папус, які часта рэдукаваны ці адсутнічае. Венчык пяці асноўных тыпаў: трубчасты (актынаморфны і поўнасцю зрослапялёсткавы, на вяршыні пяцізубчасты), язычковы (на ранняй стадыі развіцця трубчасты, але ў час цвіцення расшчапляецца ўздоўж і ператвараецца ў язычковы); двухгубы зігаморфны з трохчленнай, верхняй і двухчленнай, ніжняй губамі; несапраўднаязычковы — на вяршыні трохзубчасты і варонкападобны — венчык мае не зусім роўныя долі, ён злёгку зігаморфны. Тычынкі прымацаваны да трубкі венчыка і чаргуюцца з пялёсткамі, ніці звычайна свабодныя, але могуць зрастацца ў трубку. Пыльнікі звычайна склеены паміж сабой. Гінецэй з дзвюх медыяльных карпел, паракарпны. Пад рыльцам слупок часта нясе каўнерык валаскоў (вымятаючыя валаскі). Завязь ніжняя, аднагняздовая з адным семязачаткам.
 
== Пашырэнне ==
Парадак уключае каля 28 тыс. [[від, біялогія|відаў]] (900—1000 [[род]]аў), распаўсюджаных па ўсім зямным шары і прадстаўленых ва ўсіх [[кліматычныя зоны|кліматычных зонах]]. У [[Сістэма APG II|сістэме класіфікацыі APG II]] уключаны ў групу [[эвастэрыды II]].
 
== Класіфікацыя ==