Вялес: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вялес''', '''Волас'''{{крыніца?}} (ст.-рус. ''Велесъ'', ''Волосъ'') — у славянскай і, у прыватнасці, беларускай міфалогіі - бог палявання, жывёлагадоўлі і багацця. Хаця не згадваецца ў апісанні Кіеўскага пантэону ("Аповесць мінулых часоў"), шматлікія паданні сведчаць аб тым, што Вялес быў быў адной з ключавых постацей язычніцкага светаўляўлення.
'''Вялес''', '''Волас'''{{крыніца?}} (ст.-рус. ''Велесъ'', ''Волосъ'') — боства стараславянскага і старажытнарускага паганскага пантэону, якое адпавядае старажытнаму індаеўрапейскаму боству{{крыніца?}}, вядомаму ў грэчаскай міфалогіі, як [[Геліяс]].
 
== Гісторыя культу ==
Да ўзнікнення земляробства Вялес быў апякуном паляўнічых і, па меркаванню Б.А. Рыбакова, мог атоесамліваца з духам забітага звера<ref [http://www.ulera.net/textbooks_author/7579/textbook/49107/ryibakov_boris_aleksandrovich/yazyichestvo_drevnih_slavyan/read/69 Борис Александрович Рыбаков. Язычество древних славян]</ref>. Пазней выступае богам жывёлагадоўлі ("скотий бог"). У "Аповесці мінулых гадоў" гаворыцца, што князь і дружына кляліся Пяруном, а ўся Русь - Вялесам.
 
== Заменнікі Вялеса ў хрысціянскую эпоху ==
Пасля прыходу хрысціянства функцыі Вялеса перайшлі да цэлага шэрага святых і іншых персанажаў. Верагодна, ні адзін язычніцкі бог не меў столькі хрысціянскіх пераемнікаў.
 
* Святы Ўлас (Аўлас) - апякун жывёлагадоўлі<ref>[http://www.rv-blr.com/dictonary/view/7663 Аўлас]</ref>;
 
* Святы Мікола - заступнік земляробства і хатняй жывёлы<ref>[http://www.rv-blr.com/dictonary/view/3513 Мікола]</ref>;
 
* Сцяпан - пад гэтым імем у паданнях згадваецца як хрысціянскі святы Сцяпан, так і волат, камень-кравец; ва ўсіх выпадках персанаж з такім імем мае нейкія рысы Вялеса<ref>[http://www.rv-blr.com/dictonary/view/5663 Сцяпан]</ref>;
 
* Цмок - у некаторых паданнях гэты персанаж мае відавочныя рысы язычніцкага бога;
 
* Чорт - у касмаганічных міфах выступае як памагаты - супраціўнік Бога; гэтыя паданні могуць захоўваць рэшткі сюжэтаў пра ўдзел Вялеса ў стварэнні сусвету і яго ворагаванні з Пяруном;
 
== У касмаганічных міфах ==
Захаваліся хрысціянізаваныя паданні пра сумеснае стварэнне сусвету Богам і Чортам. Яны то супрацоўнічаюць (Сатана дастае дзеля Бога жменю пяску з акіяну, каб пабудаваць зямлю), то ворагуюць (чорт з зайздрасці калечыць зямлю, ад чаго на той узнікаюць ямы і горы). Карані ў гэтых паданняў глыбока язычніцкіе, фактычна іх хрысціянізацыя была толькі вонкавай. У паданні "Паходжанне д'ябла і балот" чорт народжваецца ўнутры вадзянога слупа (які, верагодна, сімвалізуе мацярынскае чэрава) і мае прыгожы выгляд; легенда называе яго "волатам". Словы "Вялес" і "волат" маюць агульную этымалогію. Балцкія міфы, дзе чорта завуць Велняс, падмацоўваюць думку, што ў касмаганічных міфах гаворка ідзе пра стварэнне зямлі Вялесам і нябесным боствам - відаць, Перуном (Дундарам). Гэтыя міфы ўтрымліваюць ідэю будоўлі сусвету двума супрацьлеглымі пачаткамі: калі ў хрысціянскі час яна зводзілася да апазіцыі дабра і зла (Бог і Чорт), то арыгінальны язычніцкі міф, хутчэй за ўсё, супрацьпастаўляў нябеснае боства (Пярун) і боста зямлі, вады - Вялеса.
 
== У іншых паданнях ==
У паданні пра Сіні Калодзеж (запісана недалёка ад Прапойска) фігурыруе валатоўка Кацярына, за якую спабонічаюць два волаты - Сцяпан і Марка. Кацярына больш кахала Сцяпана, але ён, аднак, быў крыху слабейшы за свайго супраціўніка. Яны абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з нялюбым, падае з камення, ператвараецца ў ваду і выходзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Прапойска, у вылядзе крыніцы - гэтую крыніцу назвалі Сіні Калодзеж<ref>[http://www.rv-blr.com/dictonary/view/2492 Кацярына]</ref>. Валатоўна Кацярына сустракаецца і ў іншых паданнях. Яна мае відавочныя рысы старажытнага жаночага боства, між тым як Сцяпан - празрыстая спасылка да вобразу Вялеса. Адсюль магчыма, што валатоўна выступае яго жаночай парай, а ў самім паданні прасочваюцца рэшткі старажытнага міфа пра канфлікт Вялеса з іншым богам за прыхільнасць нейкага жаночага боства.
 
Паданні аб камнях-краўцах таксама захавалі відавочныя сувязі са старадаўнімі міфамі аб спаборніцтве Вялеса з Перуном (гл. таксама Лукомскі цмок). Яны ж паказваюць на яго верагоднае месца жыхарства - сусветны камень, альбо Залатая гара, на якім стаіць Сусветнае Дрэва.
 
== Імя Вялеса ў сучаснай беларускай тапаніміцы ==
Імя хтанічнага бога захавалася ў назвах некаторых азёр і вёсак, што можа сведчыць пра наяўнасць там у старажытныя часы культавых будынкаў (капішчы і інш.), прысвечаных Вялесу:
* возера Паўночны Волас;
* возера Паўднёвы Волас;
* вёска Воласа (Браслаўскі р-н)
* вёска Воласава (Талачынскі р-н).
 
{{зноскі}}
 
{{Славянская міфалогія}}