Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
Бацька Фелікс быў сынам новагародскага кашталяніца і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802) [[Ян Рафалавіч Яленскі|Яна Рафалавіча Яленскага]] (1756—1810) і яго жонкі Юсціны Абуховіч, служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынёй II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскім павятовым маршалкам]] (1805—1808).
 
Маці Каміла была дачкой новагародскага падваяводы і новагародскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са [[Вёска Сноў|Снова]] і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны [[Род Ржавускіх|Ржавускай]] (дачкі графа [[Станіслаў Фердынанд Ржавускі|Станіслава-Фердынанда Ржавускага]] і князёўны Кацярыны [[Род Радзівілаў|Радзівіл]]).
 
У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (Касейкі) з трыма вёскамі (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]), які ў [[1838]] быў ва ўладанні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі [[Вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён|Лучыцы]], Слабада, Хойна і Рудня) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], дзе ў [[1839]] налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У [[1814]] за Феліксам Яленскім у яго маёнтку [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]] — 329 душ.