Розніца паміж версіямі "Юрый Сямёнавіч Гальшанскі"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '''Юрый Сямёнавіч Гальшанскі''' (каля 1410 - каля 1457), прадстаўнік роду [[Гальшанскія|Гальшанс...)
 
'''Юрый Сямёнавіч Гальшанскі''' (каля [[1410]] - каля [[1457]]), прадстаўнік роду [[Гальшанскія|Гальшанскіх]], сын [[Сямён Люты|Сямёна Лютага]]. Адзін з арганізатараў выбрання вялікім князем [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]] ў [[1440]], аднак у [[1456]] далучыўся да апазіцыі, якая хацела абраць вялікім князем [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]]. Разам з братамі валодаў Галыланамі, Глускам, Дубровіцай са Сцепанем (на Украіне), Раманавам у Аршанскім павеце, Станькавам і Жыцінам у Мінскім павеце, Свіранамі, Шашоламі і Кроштамі ў Літве і інш. Меў дачку Ганну (другая жонка [[М. Гаштольд]]а) і 5 сыноў: Івана Дубровіцкага (удзельнік змовы супраць вялікага князя Казіміра, пакараны смерцю ў 1481), Аляксандра, Васіля, Юрыя і Сямёна.
 
{{літ|1=|Kniaziowe litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.|Від=Б}}
 
 
[[Катэгорыя:Род Гальшанскіх]][[Катэгорыя:Асобы]]