Вільнюскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Рудніцкі
Радок 22:
 
=== Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага ===
Пасля скасавання Ордэна іезуітаў (1773) Віленская акадэмія ў [[1781]] ператвараецца ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага ({{lang-la|Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae}}) - свецкую вучэльню, рэфармаваную [[Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіяй]]. Пачынаецца выкладанне па-польску і па-літоўску на некаторых факультэтах — літэратуры і гісторыі Польшчы і Літвы, прыродных і матэматычных навук. Афіцыйна школа па-ранейшаму называецца по-лацінску "Academia et Universitas Vilnensis", толькі без азначэння "Societatis Jesu". Але менавіта ў гэты час яе сталі часцей называць універсітэтам, а не акадэміяй як раней. Гэты перыяд час пэўнага росквіту навучальнай установы, хаця пры нацыянальна-культурным заняпадзе ў ВКЛ школа і была паланізаваная. У той жа час школа мела найлепшы ў Рэчы Паспалітай медыцынскі факультэт, створаны прыехаўшым з [[Вена|Вены]] Ёганам Петэрам Франкам.
 
=== Галоўная віленская школа ===
Радок 31:
Падпісаным [[4 красавіка|4]] (16) красавіка [[1803]] года [[Імператары расійскія|імператарам Расійскай імперыі]] [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандрам I]] актам Галоўная віленская школа пераўтворана ў Імператарскім Віленскім універсітэтам і робіцца цэнтрам адукацыі для васьмі губерняў — [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Валынская губерня|Валынскай]], [[Падольская губерня|Падольскай]], [[Кіеўская губерня|Кіеўскай]].
 
Ганаровым папячыцелямапекуном і патронам універсітэту становіцца князь [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адам Чартарыйскі]]. Некаторы час, да паўстання 1830—1831 гг., універсітэт зазнае час росквіту. Да найбольш вядомых вучоных гэтага часу, звязаных з універсітэтам, належаць [[Ян Снядэцкі]], Анджэй Снядэцкі, [[Іаахім Лялевель]], Міхал Ачапоўскі, Сімонас Даўкантас і, Іозеф Франк. Вучыліся тут [[Адам Міцкевіч]], [[Юліуш Славацкі]]. Колькасць студэнтаў узрасла ад 290 у [[1804]] да 1321 у [[1830]]. У [[1823]] годзе вучэльня стала найбуйнейшай у Расіі і Еўропе, пераважаючы па колькасці студэнтаў [[Оксфардскі ўніверсітэт]].
 
Складаўся з 4 факультэтаў — фізіка-матэматычны, медыцынскі, маральна-палітычны (з багаслоўем), літаратурны з мастацтвамі. Было 32 кафедры, выкладалася 55 прадметаў. Да Універсітэта належылі: батанічны сад, анатамічны музей, клініка, фізічная і хімічная лабараторыі, бібліятэка на 60000 тамоў.
 
Тут дзейнічалі тайныя студэнцкія арганізацыі [[філарэты|філарэтаў]], [[філаматы|філаматаў]]. У 1823 годзе па справе аб прыналежнасці да іх былі арыштаваныя дзясяткі навучэнцаў, сярод якіх і Адам Міцкевіч, і пасля доўгатэрміновага трымання за кратамі высланыя ў розныя гарады Расіі дзясяткі навучэнцаў, сярод якіх і Адам Міцкевіч. Адам Чартарыйскі быў адхілены ад універсітэту, яго месца заняў Мікалай Навасільцаў ([[1768]]—[[1838]]). Пасля гэтага паступова ўвадзілася руская мова.
 
У розны час тут вучыліся літаратар і калекцыянер Аляксандр Жыркевіч ([[1857]]—[[1927]]), польскі дзяржаўны дзеяч [[Юзаф Пілсудскі]] ([[1867]]—[[1935]]), савецкі дзяржаўны дзеяч [[Фелікс Дзяржынскі]] ([[1877]]—[[1926]]), акцёр [[Васіль Качалаў]] ([[1875]]—[[1948]]), мастак Мсціслаў Дабужынскі ([[1875]]—[[1957]]), літоўскі кампазітар Канстанцінас Галкаускас ([[1875]]—[[1963]]), тэарэтык літаратуры Міхаіл Бахцін ([[1895]]—[[1975]]).
 
З-за непасрэднай ці ўскоснай падтрымкі шматлікімі студэнтамі і выкладчыкамі [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1831]] года рэскрыптам [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] [[1 мая]] [[1832]] года ўніверсітэт цалкам скасоўваецца. Медыцынскі і тэалагічны факультэты ператвараюцца ў Медыка-хірургічную акадэмію, якая потым перадаецца Кіеўкаму ўніверсітэту Св. Уладзіміра і ў каталіцкую Духоўную акадэмію, з часам пераведзенаяпераведзеную ў [[Санкт-Пецярбург]]).
 
З [[1855]] у будынках універсітету знаходзіцца Музей старажытнасцяў, потым Публічная бібліятэка, архіў, а таксама дзве мужчынскія гімназіі.
 
=== Універсітэт Стэфана Баторыя ===
Па ўказу [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] ад [[28 жніўня]] [[1919]] года ў Вільні быў заснаваны ўніверсітэт. [[11 кастрычніка]] [[1919]] года адбылося ўрачыстае адкрыццё ўніверсітэта Стэфана Баторыя ({{lang-pl|Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie}}), створаны [[28 жніўня]] [[1919]] года на загад [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] на месцы былога Віленскага ўніверсітэта. Моваю выкладання ў міжваенны перыяд была выключна польская, таму ўніверсітэт успрымаўся як фарпост польскасці на шматэтнічным усходзе Другой Рэчы Паспалітай (т.зв. «[[Крэсы ўсходнія]]»). Універсітэт не быў цэнтральным у Другой Рэчы Паспалітай,; найбольш славіўся факультэт польскай філалогіі - менавіта ён даў жыццё паэтычнай групе "Жагарыстаў", да якой належыў і [[Чэслаў Мілаш]]. Між тым, некаторыя польскія дзеячы ([[Балеслаў Ліманоўскі]]) выступалі за роўную мажлівасць навучэння па-польску, па-беларуску і па-літоўску.
 
Пасля перадачы восенню [[1939]] года [[Вільня|Вільні]] [[Літва|Літоўскай Рэспубліцы]] універсітэт быў на кароткі час літуанізаваны. Яго назва была змененая на ''Vilniaus Universitetas'', а [[літоўская мова]] ўпершыню была абвешчанаяабвешчана адзінай афіцыйнай мовай выкладання. Аднак літоўскамоўнай прафесуры папросту не хапала, таму нейкі час з універсітэтам па-ранейшаму супрацоўнічалі польскія выкладчыкі, такім чынам польская мова заставалася ва ўжытку. Польскія традыцыі ўніверсітэта Стэфана Баторыя пераняў [[Торуньскі ўніверсітэт Мікалая Каперніка]], які стваралі былыя прафесары з Вільні. Туды ж, у [[Горад Торунь|Торунь]], трапіла і большасць архіваў міжваеннага часу.
 
== Сучасны ўніверсітэт ==
Радок 54:
[[Image:Vilnius University.Commeorative bell.jpg|thumb|150px|Памятны звон у Вільнюскім універсітэце]]
[[Image:Vilnius University.Scheme of Central Campus.jpg|thumb|150px|Схема галоўных карпусоў Вільнюскага ўніверсітэта]]
Пасля перадачы восенню [[1939]] [[Вільня|Вільні]] [[Літва|Літоўскай Рэспубліцы]] ўніверсітэт на кароткі час быў цалкам літуанізаваны, назва змененая на ''Vilniaus Universitetas'', а літоўская мова абвешчаная адзінай афіцыйнай мовай выкладання. Аднак літоўскамоўнай прафесуры папросту не хапала, таму нейкі час з універсітэтам па-ранейшаму супрацоўнічалі польскія выкладчыкі, такім чынам польская мова заставалася ва ўжытку.
 
У [[1940]] годзе Літоўская Рэспубліка была далучаная да СССР, а ўніверсітэт рэфармаваны па ўзор савецкіх вышэйшых школ. Большасць польскіх і літоўскіх прафесараў звольнена. Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ([[1943]]—[[1944]]) быў закрыты. З восені [[1944]] дзейнічаў як ВНУ савецкага тыпу — Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт, з [[1955]] да [[1989]] імя дзеяча камуністычнага руху Вінцаса Міцкявічуса-Капсукаса. У [[1971]] Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В. Капсукаса быў узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага чырвонага сцягу|ордэнам Працоўнага чырвонага сцягу]]; у [[1979]] "за заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі, дасягненні ў галіне навуковых вынаходніцтваў і ў сувязі з 400-годдзем з дня заснавання" - [[Ордэн Дружбы народаў|ордэнам Дружбы народаў]]. У гэтыя часы ўніверсітэт быў тыповай правінцыйнай савецкай ВНУ. Галоўнай мовай выкладання стала руская, а па-літоўску выкладалася ў асноўным толькі адпаведная філалогія. Аднак паколькі ўніверсітэт меў рэспубліканскі статус, ён разросся да памераў сапраўднага вялікага ўніверсітэта з дастатковай колькасцю факультэтаў, на якіх навучалася больш за 5000 студэнтаў (прычым гэтая лічба ўвесь час павялічвалася).
[[Image:1 litas coin - Vilnius University.jpg|thumb|Вільнюскі ўніверсітэт на 1-літавай памятнай менеце (2004) адбітай ў гонар яго 425-годдзя]]
Прынятым ў [[1990]] годзе Статутам універсітэта зацверджана яго аўтаномія, а ў сувязі з набыццём Літоўскай Рэспублікай незалежнасці ўніверсітэт ізноў літуанізаваны - вярнуліся парадкі 1939 года з тагачаснай назвай і літоўскай мовай выкладання.
 
=== Структура ===
Радок 86 ⟶ 84:
==== Бібліятэка ====
[[Image:Bronze door of Vilnius University library.Lithuania.jpg|thumb|100px|Дзверы ў бібліятэку з бронзавымі выявамі першай кнігі на літоўскай мове]]
Гісторыю ўніверсітэцкай бібліятэкі прынята вясці ад бібліятэкі іезуіцкагаезуіцкага калегіуму, якая по тэстаменту вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] атрымала пасля яго смерці ([[7 ліпеня]] [[1572]]) вялікую колькасць кніг з яго прыватнай бібліяэткі.
 
У фондах бібліятэкі больш за 5,3 мільёнаў асобнікаў, сярод іх 178.306 выданых у [[XV стагоддзе|XV]] — [[XVIII стагоддзе|XVIII]] стст., звыш 250.000 рукапісных дакументаў (найстарэйшыя - з [[XIII стагоддзе|XIII]] ст.). Такім чынам, бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта з'яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай Літоўскай Рэспублікі. У бібліятэцы больш за 27.000 чытачоў.
 
=== Ганаровыя доктары ===
* Ян Сафарэвіч ([[1916]]—[[1993]]), дзейны акадэмік Польскае Акадэміі навук, прафесар Кракаўскага Ягелонскага Універсітэта([[1979]])
* Здэнэк Чэшка, член-карэспандэнт Акадэміі навук Чэхіі, рэкторрэктар Пражскага Карлавага Універсітэта ([[1979]])
* Вэрнэр Шэлер, прафесар ([[Германія]]) ([[1979]])
* [[Валдас Вальдэмарас Адамкус]], адміністратар Агентства абароны навакольнага асяроддзя ЗША па пятаму рэгіёну ([[1989]])
Радок 107 ⟶ 105:
* Ігар Новікаў, расійскі астраном, дырэктар Інстытуту тэарэтычнай астрафізікі ў [[Капенгаген]]е ([[2005]])
* Уладзімір Скулачоў, расійскі біяхімік, акадэмік Расійскае Акадэміі Навук, дырэктар Інстытуту фізіка-хімічнай біялогіі ў [[Масква|Маскве]] ([[2005]])
* Васіліяс Скоўрыс, кіраўнік Суда правосуддзяправасуддзя Еўрапейскіх суполак ([[2005]])
* П'етра Умберта Дыні, італьянскі балтыст, прафесар Пізанскага ўніверсітэта ([[2005]])
 
== Вядомыя выпускнікі ==
 
* [[Адольф Іванавіч Абіхт]], лекар
* [[Уладзімір Галубовіч]], беларускі і польскі археолаг.
Радок 119 ⟶ 116:
* [[Якаў Навумавіч Мараш]]
* [[Міхал Ромер]]
* [[Дамінік Рудніцкі]] — этнограф
* [[Канстанцін Піевіч Тышкевіч]]
* [[Язэп Фарботка]]
Радок 127 ⟶ 125:
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта]]
* [[Сымон Малеўскі]]
 
== Літаратура ==
 
* Kviečia Vilniaus universitetas 2006. Vilniaus universiteto leidykla, 2005
* Z dziejów Almae Matris Vilnensis. Księge pamiętkowa ku czei 400 lecia założenia i 75 lecia wskrzesienia Uniwersitetu Wilenskiego. Kraków: 1996.