Юзаф Яжэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
др Artificial123 перанёс старонку Ю. Яжэўскі у Юзаф Яжэўскі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}
Радок 1:
'''Яжоўскі Юзаф''' (каля 1793 – 16.08.1855), удзельнік вызваленчага руху на Беларусі і ў Літве ў пачатку 19 стагоддзя, філолаг, філосаф.
 
Па некаторых звестках, паходзіў са шляхецкай сям’і Васількаўскага павета Кіеўскай губерніі.
 
Скончыў базыльянскую школу ў г. Умань (1815), вучыўся ў Віленскім універсітэце. Займаўся філасофіяй і філалогіяй, асновай яго светапогляду стала філасофія І. Канта.
У час вучобы адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1817-1823) таварыства філаматаў. Дапрацаваў прапанаваны А. Міцкевічам і Т. Занам праект статута філаматычнай суполкі, які і быў прыняты. Імкнуўся да канспіратыўнага існавання таварыства, быў зацікаўлены ў яго аўтаноміі ад масонства. Займаўся ўдасканаленнем арганізацыйнай структуры філаматычнага руху, выступаў на паседжаннях з навуковымі паведамленнямі і перакладамі з твораў старажытных аўтараў. Даказваў неабходнасць эфектыўнай, прадукцыйнгай дзейнасці моладзі з мэтай сацыяльна-эканамічнага росквіту роднага краю, ставіў задачу выхавання ўсебакова развітой асобы, высокай грамадзянскасці і патрыятызму. Лічыў мэтазгодным абмежаванне цікавасці да рэлігіі ў час станаўлення і дзейнасці маладзёжных таварыстваў, таму што яна стрымлівае інтэлектуальныя пошукі моладзі. Склаў статут “Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў карыснай забавы”, перапрацаваў статут літаратурнага таварыства і дамогся яго пераходу пад кіраўніцтва філаматаў. Падтрымаў ідэю Зана пра арганізацыю таварыства натуралістаў з мэтай вывучэння прыродных багаццяў краю і іх выкарыстання. Асобую ўвагу звяртаў на неабходнасць распрацоўкі спецыяльнай праграмы жаночага выхавання.
 
Прыцягнуты да следства і арыштаваны па справе таварыства філаматаў, дзейнасць якога трактаваў пераважна як навуковую, імкнучыся аблегчыць лёс удзельнікаў таварыства.
 
24.10.1824 вымушаны выехаць у Расію, працаваў настаўнікам ліцэя ў Адэсе. З ліпеня 1825 года ў Маскве, настаўнік класічных моў у гімназіі , выкладчык грэчаскай мовы ва універсітэце. Займаўся навуковай працай, выдаў у Маскве кнігі “Шэсць песняў “Адысеі” Гамера” (1828,, на лацінскай мове) і “Аб развіцці філалагічных даследаванняў пісьмаў Платона” (1829).
 
У пачатку 1841 года вярнуўся на Украіну, працаваў хатнім настаўнікам.
 
== Літаратура ==
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, том 6 кніга ІІ, Мінск 2003, стар. 288
 
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}