Камінг-аўт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{ЛГБТ}}
'''Ка́мінг-а́ўт''' (іншыя варыянты напісання — ''ка́мін-а́ўт'', ''ка́мінг а́ўт'' і ''каміна́ўт'', ад {{lang-en|coming out}} — «''раскрыццё''», «''выхад''») — працэс адкрытага і добраахвотнага прызнання чалавекам сваёй прыналежнасці да [[сексуальныя меншасці|сексуальнай ці гендарнай меншасці]] ці вынік такога працэсу. Тэрмін «камінг-аўт» ужываецца пераважна ў адносінах да [[лесбіянка|лесбіянак]]м, [[гей|геяў]], [[бісексуал]]аў і [[транссексуал]]аў (скар. [[ЛГБТ]]), якія перасталі хаваць сваю [[сексуальная арыентацыя|сексуальную арыентацыю]] ці неадпаведнасць [[гендарная ідэнтычнасць|псіхічнаму полу]] [[Пол, біялогія|біялагічнаму]]. Выраз «камінг-аўт» з'яўляецца прамым запазычаннем устоянага англамоўнага выразу ''coming out'' (скар. ад {{langi|en|coming out of the closet}} — літар. «выйсці з каморы», па сэнсе «выйсці з поцемак, адкрыцца»).
 
[[Аўтынг]] ({{langi|en|outing}}), г.&nbsp;з. [[Гвалт|гвалтоўнае]] раскрыццё адпаведных акалічнасцей асабістага жыцця чалавека, не з'яўляецца добраахвотным камінг-аўтам. Аўтынг складаецца ў публічным разгалашэнні асабістай інфармацыі пра арыентацыю ці [[гендарная ідэнтычнасць|гендарную ідэнтычнасць]] чалавека супраць яго жадання і згоды, што можа быць расцэнена як парушэнне закона.<ref>Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, Артыкул 151 «Жыццё і здароўе, годнасць асобы, асабістая недатыкальнасць, гонар і добрае імя, дзелавая рэпутацыя, недатыкальнасць прыватнага жыцця, асабістая і сямейная тайна, права свабоднага перамяшчэння, выбару месца знаходжання і жыхарства, права на імя, права аўтарства, іншыя асабістыя немаёмасныя правы і іншыя нематэрыяльныя выгоды, якія належаць грамадзяніну ад нараджэння ці ў сілу акту заканадаўства, неадчужальныя і неперадавальныя іншым спосабам.».</ref> У выніку падобных дзеянняў магчымы перанос стаўлення людзей да нетрадыцыйнай арыентацыі чалавека ў сацыяльную і прафесійную сферу. Такі эфект можа быць выкарыстаны для таго, каб скампраметаваць чалавека, сапсаваўшы яго асабістую ці грамадскую рэпутацыю, а таксама паставіўшы пад сумнеў яго прафесійную кампетэнтнасць.